Перайсці да зместу

Лікагала драўнінная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лікагала драўнінная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lycogala epidendrum (L.) Fr., 1829

Сінонімы
  • Galeperdon epidendron (L.) Weber ex F.H.Wigg., 1780
  • Lycoperdon epidendrum L., 1753basionym

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  181340
NCBI  300236
EOL  52253525
MB  205910

Лікага́ла драўнінная, воўчае вымя (Lycogala epidendrum) — від слізевікоў сямейства Reticulariaceae.

Вегетатыўнае цела (плазмодый) каралава-чырвонае, размешчана ўнутры субстрату. Эталіі (спораёмішча) круглыя, дыяметрам 0,3—1,5 см, сядзячыя, скучаныя або раскіданыя на паверхні мёртвай драўніны, спачатку абалонка (перыдый) гладкая, аранжава-ружовая ці крывава-чырвоная, потым — патончаная, бародаўчатая, бурая, зверху ўтвараецца адтуліна для выхаду спораў. Псеўдакапіліцый складзены з сеткі трубчастых валокан з булавападобнымі або закругленымі канцамі. Споравы парашок ружовы або аранжавы.

Сапратрофы на пнях і іншых рэштках хвойных і лісцевых парод дрэў.

  • Лікагала // Энцыклапедыя прыроды Беларусі / гал. рэд. І. П. Шамякін. Т. 3. — Мінск: БелЭн ім. П. Броўкі, 1984. — С. 177.