Перайсці да зместу

Лікасі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Лікасі
фр.: Likasi
фр.: Jadotville
10°59′00″ пд. ш. 26°44′00″ у. д.HGЯO
Краіна
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 1 318 м
Часавы пояс UTC+1
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 422 535 чал. (2010)
Паказаць/схаваць карты
Лікасі (Дэмакратычная Рэспубліка Конга)
Лікасі
Лікасі

Лікасі (раней Жадавіль) — горад у правінцыі Верхняя Катанга на паўднёвым усходзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Размешчаны за 120 км (па дарозе) або 132 км (па чыгунцы) на паўночны захад ад Лубумбашы, на вышыні 1318 м над узроўнем мора. Насельніцтва Лікасі па дадзеных на 2010 год складае 422 535 чалавек. У 1990-я гады ў Лікасі і яго ваколіцах ААН арганізавала цэнтры гуманітарнай дапамогі і лагеры для бежанцаў, якія пацярпелі ад этнічных канфліктаў у рэгіёне, што павялічыла насельніцтва горада на 41 000 чалавек. Буйны цэнтр горнаруднай прамысловасці.