Лільскі каталіцкі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лільскі каталіцкі ўніверсітэт
фр.: Université catholique de Lille
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва фр.: Université catholique de Lille
Міжнародная назва англ.: Catholic University of Lille
Заснаваны 1875
Год рэарганізацыі 1973
Рэктар Патрык Скафлер[d]
Размяшчэнне Ліль
Сайт univ-catholille.fr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лільскі каталіцкі ўніверсітэт (фр.: Université catholique de Lille) — французская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Ліль.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт быў заснаваны ў 1875 годзе пасля прыняцця ў Францыі закона аб бясплатнай вышэйшай адукацыі, які дазваляў ствараць прыватныя вышэйшыя навучальныя ўстановы. Заснавальнікамі ўніверсітэта была група каталіцкага духавенства. Першапачаткова ўніверсітэт меў толькі два факультэты — тэалагічны і медыцынскі. Афіцыйнае адкрыццё адбылося 15 студзеня 1877 года пасля атрымання ад Рыма пацверджання кананічнага статусу новага ўніверсітэта. У 1880 годзе ў Францыі быў прыняты новы закон аб недзяржаўнай вышэйшай адукацыі, згодна з якім прыватныя вышэйшыя навучальныя ўстановы не маглі выкарыстоўваць у сваіх назвах слова «універсітэт», што прывяло да перайменавання ВНУ ў «Лільскі каталіцкі інстытут». У 1973 годзе была зменена структура ўстановы: створана «Універсітэцкая і політэхнічная федэрацыя», якая складаецца з каталіцкага і іншых інстытутаў, даследчых цэнтраў і школ.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэцкая федэрацыя аб’ядноўвае каталіцкі інстытут, некалькі дзясяткаў школ і інстытутаў, даследчыя і медыцынскія цэнтры. Дваццаць вышэйшых школ, якія таксама ўваходзяць у склад універсітэцкай федэрацыі, спецыялізуюцца на падрыхтоўцы кадраў у гандлі, машынабудаванні, высокіх тэхналогіях, медыцыне і інш.

Каталіцкі інстытут уключае ў сябе 6 факультэтаў:

  • Факультэт права
  • Факультэт медыцыны
  • Факультэт эканомікі і кіравання
  • Факультэт мастацтва і гуманітарных навук
  • Навукова-тэхналагічны факультэт
  • Факультэт тэалогіі

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]