Лілія Вацлаваўна Кір’як

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Лілія Вацлаваўна Кір'як)
Лілія Вацлаваўна Кір'як
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання
з 11 кастрычніка 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў

Нараджэнне 4 снежня 1967(1967-12-04) (56 гадоў)
Адукацыя
Узнагароды

Лілія Вацлаваўна Кір’як (нар. 4 снежня 1967, г. Шчучын, Гродзенская вобласць) — беларускі педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, настаўнік рускай мовы і літаратуры.

Працавала настаўнікам рускай мовы і літаратуры, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 13 г. Гродна, дырэктарам дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 13 г. Гродна».

З’яўлялася дэпутатам Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання.

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гродзенскага гарадскога і Гродзенскага абласнога Саветаў дэпутатаў, упраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Мае сына.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]