Лілія Мікалаеўна Пятроўская
Выгляд
| Лілія Мікалаеўна Пятроўская | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 3 жніўня 1933 (92 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар |
|
| Месца працы | |
| Член у | |
Лілія Мікалаеўна Пятроўская (3 жніўня 1933, Растоў-на-Доне) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1965 годзе. Працавала ў праектных арганізацыях Алма-Аты, Растова-на-Доне, з 1958 года — галоўны архітэктар праектаў у Белдзіпрагандлі, з 1967-га — галоўны спецыяліст аддзела генплана ў Белдзіпрахарчпраме, з 1972 года — у ДПІ-12 Мінлегпрама СССР.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1966 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Удзельнічала ў распрацоўцы тыпавых пасёлкаў для цалінных раёнаў Казахстана (1956—1960), генпланаў комплексу харчовых прадпрыемстваў на тэрыторыі КамАЗа ў г. Набярэжныя Чалны і прамвузла Чарджоу (1967—1972).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Петровская Лилия Николаевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)