Лілія Францаўна Мароз
Лілія Францаўна Мароз | |
---|---|
Нараджэнне |
23 верасня 1956 (67 гадоў) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Лілія Францаўна Мароз (нар. 23 верасня 1956, Мінск) — беларускі і дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га і 5-га скліканняў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, юрыст.
Працавала дзяржаўным натарыусам, старшым дзяржаўным натарыусам дзяржаўнай натарыяльнай канторы Заводскага раёна г. Мінска, старшым дзяржаўным натарыусам Першай Мінскай абласной дзяржаўнай натарыяльнай канторы, прыватным натарыусам, галоўным кансультантам, начальнікам аддзела прававога абслугоўвання грамадзян і арганізацый упраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама, старшым дзяржаўным натарыусам дзяржаўнай натарыяльнай канторы № 2 Савецкага раёна г. Мінска, загадчыкам Першай Мінскай абласной дзяржаўнай натарыяльнай канторы.
Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га і 5-га скліканняў[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана ордэнам Пашаны, юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», юбілейным медалём «МПА СНД. 20 гадоў», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі[2].
Зноскі
- ↑ Мароз Лілія Францаўна Архівавана 18 жніўня 2020.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь пятага склікання Архівавана 20 кастрычніка 2021.
- Нарадзіліся 23 верасня
- Нарадзіліся ў 1956 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі БДУ
- Узнагароджаныя медалём «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
- Юрысты Беларусі