Лілі Эберт
| Лілі Эберт | |
|---|---|
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | венг.: Engelman Lívia[1] |
| Дата нараджэння | 29 снежня 1923[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 9 кастрычніка 2024[2][1] (100 гадоў) |
| Месца смерці |
|
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменніца |
| Узнагароды | |
Лілі Эберт (англ.: Lily Ebert; 29 снежня 1923[1], Боньхад, медзье Тольна[d][1] — 9 кастрычніка 2024[2][1], Лондан) — брытанская пісьменніца.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў 1923 годзе ў Венгрыі. Была старэйшай дачкой у яўрэйскай сям’і, дзе было яшчэ пяцёра дзяцей.
У сакавіку 1944 года ў Венгрыю ўварваліся нацысты. Дваццацігадовую Лілі разам з маці, малодшым братам і трыма сёстрамі дэпартавалі ў лагер смерці «Асвенцім-Біркенаў». Пазбегнуць газавай камеры змаглі толькі яна і дзве сястры, паколькі нацысты палічылі іх прыдатнымі для працы ў лагеры, які быў вызвалены саюзнымі войскамі ў 1945 годзе.
З 1967 года Лілі Эберт жыла ў Лондане. Стала адной з заснавальніц Цэнтра выжылых ахвяр Халакосту ў Вялікабрытаніі. Яна вядомая сваімі мемуарамі, відэаролікамі ў сацсетках і выступамі ў СМІ пра перажытае. У прыватнасці, яна выпусціла кнігу «Абяцанне Лілі: як я выжыла ў Асвенціме і знайшла ў сабе сілы жыць далей». Разам са сваім унукам Эберт вяла акаўнт у тыктоку, на які было падпісана два мільёны карыстальнікаў.
Памерла ў 2024 годзе.