Ліман (Азербайджан)
Выгляд
| Населены пункт | |
| Ліман | |
|---|---|
| азерб.: Port-İliç руск.: Порт-Ильич | |
| 38°52′24″ пн. ш. 48°48′50″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Заснаваны | 1921 |
| Часавы пояс | UTC+04:00 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Паказаць/схаваць карты | |
Ліман (азерб.: Liman) — горад у Ленкаранскім раёне Азербайджана. Размешчаны на беразе заліва Кызыл-Агач, за 12 км на поўнач ад Ленкарані.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасёлак быў заснаваны ў 1921 годзе на месцы пункта Прывал. У 1924 годзе населены пункт быў перайменаваны ў гонар Уладзіміра Леніна ў Порт-Ільіч. У 1956 годзе востраў Сара быў злучаны грунтавой дарогай-дамбай з тэрыторыяй Порт-Ільіча і востраў прыняў выгляд паўвострава. У 1971 годзе пасёлак Порт-Ільіч атрымаў статус горада. У 1999 годзе Порт-Ільіч быў перайменаваны ў Ліман.