Лімоннік кітайскі
Лімоннік кітайскі | |||||||||||||||||
![]() Агульны выгляд квітнеючай расліны | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Schisandra chinensis (Turcz.) Baill. | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
Паводле The Plant List (2010)[3]:
| |||||||||||||||||
|
Лімоннік кітайскі (Schisandra chinensis) — дрэўная лістападная ліяна.від кветкавых раслін роду лімоннік (Schisandra) сямейства лімоннікавыя (Schisandraceae)[4].
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
![]() | ||||||||||
Лімоннік кітайскі. Батанічная ілюстрацыя з часопіса Луі Ван-Гута Flore des serres et des jardins de l'Europe (том XV, 1862-1865)
|
Лістападная ліяна даўжынёй да 10-15 м, у паўночных раёнах рэдка перавышае ў даўжыню 4 м. Сцябло дыяметрам да 2 см[4], завіваецца на апоры, пакрыта маршчыністай, цёмна-карычневай карой[4], якая лупіцца. Парасткі з гладкай жаўтлявай карой.
Лісце эліптычнае або зваротна-яйкападобнае[4], даўжынёй 5-10 см, шырынёй 3-5 см. Мае клінаватае аснаванне і завостраную верхавіну, па краі няяўназубчастае, злёгку мясістае, зверху голае, цёмна-зялёнае, знізу бледнае, са слабым апушэннем па жылках. Хвосцікі ружавата-чырвоныя, 2-3 см у даўжыню. І лісце, і сцёблы выдаюць лімонны пах.
Лімоннік кітайскі — расліна аднадомная, кветкі раздзельнаполыя[4]. Тым не менш, у некаторыя гады на ліяне могуць быць толькі мужчынскія кветкі. Кветкі дыяметрам да 1,5 см, з выразным водарам, белыя[4], аднак да канца перыяду цвіцення ружавеюць, скучаныя ля аснавання аднагадовых галінак па 3-5 з адной пазухі ліста, на самастойных паніклых кветаножках даўжынёй 1-4 см. Калякветнік з 6-9 долямі[4], з іх вонкавыя нікнуць, унутраныя, якія сыходзіліся, авальна-даўгаватыя, тупыя, звычайна вузей вонкавых; пылавіковая калонка утрая карацей калякветніка; пладалісцікі шматлікія, круглявыя, з кароткім носікам.
Формула кветкі: і
[5], ці
[6].
Пасля цвіцення кветаложа разрастаецца, з адной кветкі утвараецца павіслая гронкападобная зборная мнагаягада даўжынёй да 10 см, пасаджаная сакавітымі чырвонымі кіслымі ягадамі[4] (гэты плод таксама класіфікуюць як сакавітую мнагалістоўку[7]).
Насенне, вызваленае ад каляплодніка, — круглява-пупышкападобнай формы, на ўвагнутым баку з прыкметным цёмна-шэрым рубчыкам, размешчаным папярок семачкі. Даўжыня 3-5 мм, шырыня 2-4,5 мм, таўшчыня 1,5-2,5 мм. Паверхня гладкая, бліскучая, жаўтлява-бурага колеру. Семя складаецца з цвёрдай далікатнай лупіны і шчыльнага ядра, якое ў недаразвітым насенні можа адсутнічаць. Лупіна лёгка ламаецца і свабодна адстае ад ядра. Ядро падковападобнай формы, васкова-жоўтае, адзін канец конусападобна завостраны, другі — круглявы. На выпуклым баку ядра семачкі праходзіць светла-карычневая баразёнка. Асноўную масу ядра насення складае эндасперм. У завостраным канцы верхавіны (у эндасперме) ляжыць невялікі зародак, прыкметны пад лупай. Пах пры расціранні — моцны, спецыфічны. Смак — рэзкі, ялкава-пякучы.
![]() |
![]() |
|||||||||
Злева направа:
Лісце, плады і насенне лімонніка кітайскага. Лімоннік восенню, на будынку. |
Біялагічныя асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]
Спіральна абвівае апору па гадзіннікавай стрэлцы.
Аднаўляецца галоўным чынам вегетатыўна — атожылкамі ад каранёў, укараненне датыкальных з глебай ліян. Аднаўленне насеннем сустракаецца радзей.
Перыяд цвіцення у маі — чэрвені[4], працягваецца 10-14 дзён. Апыляецца насякомымі, уключаючы пчол, якія збіраюць нектар і пылок.
Плады лімонніка спеюць у верасні-кастрычніку[4]. Часткова застаюцца вісець у зіму. У паўночных раёнах амаль не плоданасіць. Да замаразкаў даволі ўстойлівы.
Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]
Радзіма — Усходняя Азія. У натуральным стане расце ў Кітаі, Японіі і Карэі[8]. На тэрыторыі Расіі сустракаецца ў Прыморскім і Хабараўскам краях[4], Амурскай вобласці, на Сахаліне (не вышэй 51° п. ш.), Курылах (Шыкатан, Кунашыр, Ітуруп). Па ўзбярэжжы Татарскага праліва лімоннік кітайскі дасягае ракі Тумнін , па Амуру спускаецца да сяла Сусаніна , па Амгуні даходзіць да гідралагічнага паста Каменка , па Бурэі даходзіць да сяла Усць-Умальта , па Селямджы — да сяла Стойба , па Зеі дабіраецца ледзь вышэй горада Зеі, уверх па Амуру распаўсюджаны да пасёлка Кумары.
Расце ў кедрава -шыракалістых і іншых іглічна-лісцяных, часам — у лісцяных лясах, звычайна ў прагалах, узлесках, высечках і старых гарах, часцей у вузкіх далінах горных рэк і ручаёў[4]. Расце групамі, утварае зараснікі[4]. Не сустракаецца ў поймах з доўгім затапленнем або працяглым пераўвільгатненнем глебы, таксама пазбягае забалочаных месцаў. У горы падымаецца да 600 м над узроўнем мора.
Святлолюбівая, але ў раннім узросце вытрымлівае моцнае і працяглае зацяненне. Можа расці на бедных ападзоленых суглінках і супяшчаных пойменных глебах. Аптымальнымі для росту і плоданашэння з'яўляюцца дрэнаваныя глебы далін невялікіх горных рэк і ручаёў. Зімастойкая расліна.
Інтрадукаваны ў Еўропе. Вырошчваюць як лекавую і дэкаратыўную расліну.
Хімічны склад і фармакалагічныя ўласцівасці[правіць | правіць зыходнік]
У соку пладоў утрымліваюцца цукры (да 1,5 %), арганічныя кіслоты (8,5-20) — галоўным чынам лімонная (да 11), яблычная (7-8), вінная (0,8 %); вітаміны — аскарбінавая кіслата, тыямін, рыбафлавін[4]. У насенні выяўленыя танізавальныя рэчывы (каля 0,012 % схізандрыну і схізандрол), такаферол (0,03) і тлусты алей (да 34 %). Ва ўсіх частках расліны, але больш за ўсё ў кары (да 2,6-3,2 %), змяшчаецца эфірны алей, які высока цэніцца ў парфумерыі за тонкі рэзка-лімонны водар.
Эфірны алей з кары — празрыстая залаціста-жоўтая вадкасць з пахам лімону. У склад эфірнага алею ўваходзяць сесквітэрпенавыя вуглевадароды (да 30 %), альдэгіды і кетоны (да 20 %). Тлусты алей уключае α-лінолевую (да 20 %), β-лінолевую (да 35), алеінавую (да 34) і каля 4 % гранічных кіслот.
Дзеючыя рэчывы лімонніка з'яўляюцца фізіялагічным антаганістам лекавых сродкаў снатворнага дзеяння і прэпаратаў, што ўціскаюць ЦНС (у тым ліку барбітуратаў, транквілізатараў, супрацьэпілептычных, седатыўных сродкаў, нейралептыкаў). Узмацняюць дзеянне псіхастымулятараў і аналептыкаў (у тым ліку кафеіну, камфары, фенаміну)[9].
Значэнне і ўжыванне[правіць | правіць зыходнік]
У кулінарыі і харчовай прамысловасці[правіць | правіць зыходнік]
![]() | ||||||||||
Гарбата з лімонніка
|
Са спелых пладоў гатуюць кісель[4], джэм, варэнне, ахаладжальныя напоі, у кандытарскай вытворчасці — начынне для цукерак (напрыклад, карэйскіх хангва ), мармелад і інш..
Пры атрыманні соку трэба пазбягаць драблення насення, бо гэта надае соку горкі смак. З соку можна прыгатаваць квас, морс, кісель, «сухое» варэнне. Калі сок дабавіць у чай, атрымаецца асвяжальны напітак. Таксама яго выкарыстоўваюць для букетавання вінаў.
З лісця і кары заварваюць гарбату, якая валодае лёгкім лімонным водарам і мае супрацьцынготныя ўласцівасці[4]. У Карэі такі чай вельмі папулярны і называецца хвачхэ .
Варэнне, зваранае з ягад без насення, мае кансістэнцыю джэму і своеасаблівы пах. Плады лімонніку выкарыстоўваюць на прыгатаванне лячэбнага віна. На працяглае захоўванне плады лімонніку замарожваюць або сушаць.
У медыцыне[правіць | правіць зыходнік]
![]() | ||||||||||
Настойка насення лімонніка
|
У якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваюць плод лімонніку кітайскага (лац.: Fructus Schisandrae) і насенне (Semen Schisandrae)[4]. Нарыхтоўваюць спелыя плады з верасня і да замаразкаў[4]. Для атрымання насення з пладоў адціскаюць сок, а пасля закісання жмыху насенне аддзяляюць ад каляплодніка бруёй вады[4]. Адмытае насенне сушаць на сонцы або ў сушылках[4] пры тэмпературы 50—60° С[10].
У лячэбных мэтах выкарыстоўваюць свежыя плады, настойкі насення, адвары з сухіх пладоў, парашок з насення і пладоў. Эфект лекавага ўздзеяння лімонніку залежыць ад характару захворвання, віду расліннай сыравіны (насенне, плады, лісце, кара, карані), дозы прыёму і тыпу нервовай сістэмы чалавека. Таму лячэнне лімоннікам павінна праводзіцца пад строгім наглядам і кантролем урача. Лімоннік не рэкамендуецца ўжываць хворым на эпілепсію, гіпертанію, язвавую хваробу страўніка і дванаццаціперснай кішкі[11].
Лекавыя ўласцівасці лімонніку абумоўлены комплексам фізіялагічна актыўных рэчываў і ў першую чаргу наяўнасцю ў насенні, мякаці пладоў, лісці, кары парасткаў і каранях асобнай групы рэчываў — схізандрынаў[4], якія аказваюць стымулюючае дзеянне на нервовую сістэму, паляпшаюць агульны стан арганізма і апетыт, павышаюць разумовую, фізічную працаздольнасць і вастрыню зроку, паніжаюць стомленасць і стымулююць дзейнасць сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэмы[4].
Павышае артэрыяльны ціск, узмацняе працэсы ўзбуджэння ў структурах галаўнога мозгу і рэфлекторную дзейнасць, падвышае працаздольнасць і памяншае стому пры фізічных і разумовых нагрузках[9].
Сухія ягады захоўваюць да 0,6 % аскарбінавай кіслаты і схізандрын, маюць араматычны пах і рэзкі, горка-салодкі смак. Плады і насенне выкарыстоўваюць у якасці лекавага сродку, якая аказвае адаптагеннае, агульнатанізуючае і псіхастымулюючае дзеянне. Танізавальнае дзеянне пладоў вызначае схізандрын, які падвышае ўзбудлівасць цэнтральнай нервовай сістэмы і стымулюе працу сэрца і дыхальнага апарата.
Выяўлена станоўчае ўздзеянне лімонніку на хворых са знясіленай нервовай сістэмай, неўрастэніяй, санлівасцю і інш. Лімоннік садзейнічае павышэнню крывянога ціску, даводзячы яго да нормы ў хворых на гіпатанію[11].
Па класіфікацыі АТХ ставіцца да агульнатанізуючых прэпаратаў (група ).
Прэпараты лімонніка кітайскага паказаны пры астэнічным сіндроме, гіпатаніі, у перыяд рэканвалесцэнцыі пасля саматычных і інфекцыйных захворванняў. Лімоннік таксама прызначаюць пры ператамленні, зніжэнні працаздольнасці і пры занятках дзейнасцю, спалучаныя з вялікімі нервова-псіхічнымі і фізічнымі нагрузкамі. У складзе комплекснай тэрапіі ўжываецца пры парушэннях палавой функцыі на фоне неўрастэніі. У якасці пабочнага дзеяння пры выкарыстанні лімонніка згадваюцца алергічныя рэакцыі, тахікардыя, парушэнні сну, галаўны боль, павышэнне артэрыяльнага ціску. У сувязі з гэтым дадзеныя прэпараты проціпаказаныя пры парушэннях сардэчнай дзейнасці, артэрыяльнай гіпертэнзіі, падвышанай узбудлівасці, эпілепсіі, парушэннях сну, вострых інфекцыйных захворваннях, хранічных захворваннях печані, гіперадчувальнасці да кампанентаў прэпарата, пры цяжарнасці і ў перыяд лактацыі, а таксама дзецям да 12 гадоў. У пазбяганне парушэння засынання не рэкамендуецца прымаць спіртовую настойку ў другой палове дня. У выпадку ўзнікнення пабочных эфектаў неабходная адмена прэпарата[9].
Агратэхніка[правіць | правіць зыходнік]
Пасадку лімонніку праводзяць восенню ці вясной да пачатку руху сокаў. Пры пасадцы абмежаванай колькасці раслін каля сцен, альтанак, арачных тунэляў і інш. адлегласць паміж кустамі 1,5 м.
Першыя 2 гады лімоннік расце слаба, нарошчваючы масу каранёў. На 3—4-ы год пачынаецца інтэнсіўны рост парасткаў, з якіх на кожным кусце адбіраюць 1—3 найбольш моцныя, а астатнія выразаюць. Адабраныя парасткі падвязваюць на драцяную шпалеру, супраць кожнай расліны прапускаюць вертыкальны дрот, прымацоўваючы яго да нітак падоўжна нацягнутага дроту. Плоданасіць саджанцы пачынаюць на 4— 5-ы год пасля пасадкі, атожылкі — на год раней.
Абрэзку робяць вясной ці восенню ў перыяд спакою расліны. Выразаюць загушчальныя, хворыя, паламаныя і сухія парасткі. Пры неабходнасці некаторыя здаровыя парасткі ўкарочваюць, сістэматычна выдаляюць каранёвыя атожылкі, каб яны не прыгняталі рост асноўных сцёблаў і не зніжалі іх прадукцыйнасці.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Schisandra chinensis (Turcz.) Baill. is an accepted name (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List (2010). Version 1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden (30 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2019. Праверана 16 сакавіка 2013.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Лещина обыкновенная (орешник) // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 75-77. — 200 с. — 130 000 экз.
- ↑ Барабанов Е.И. Ботаника: учебник для студ.высш.учеб.заведений. — М: Издательский центр «Академия», 2006. — 448 с. — ISBN 5-7695-2656-4.
- ↑ Сербин А.Г. и др. Медицинская ботаника. Учебник для студентов вузов. — Харьков: Изд-во НФаУ: Золотые страницы, 2003. — С. 123. — 364 с. — ISBN 966-615-125-1.
- ↑ Сергиевская Е.В. Систематика высших растений: Практический курс. — СПб.: «Лань», 2002. — ISBN 5-8114-0452-2.
- ↑ Паводле сайта GRIN (гл. раздзел Спасылкі).
- ↑ а б в Поиск по базе данных ЛС, опции поиска: МНН — Лимонника семян настойка, флаги «Искать в реестре зарегистрированных ЛС», «Искать ТКФС», «Показывать лекформы» . Обращение лекарственных средств. ФГУ «Научный центр экспертизы средств медицинского применения» Росздравнадзора РФ (26 мая 2009). — Типовая клинико-фармакологическая статья является подзаконным актом и не охраняется авторским правом согласно части четвёртой Гражданского кодекса Российской Федерации №230-ФЗ от 18 декабря 2006 года. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 07.09.2009.
- ↑ Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь : Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева. — м: Высш. шк., 1990. — С. 206. — ISBN 5-06-000085-0.
- ↑ а б Энцыклапедыя сельскага гаспадара. Мн., 1993.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.
- Род 5. Лимонник — Schisandra L. С. RICH. // Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции. / Ред. тома С. Я. Соколов. — М.—Л.: Изд-во АН СССР, 1954. — Т. III. Покрытосеменные. Семейства Троходендроновые — Розоцветные. — С. 101—102. — 872 с. — 3 000 экз.
- Комаров В. Л. Род 549. Лимонник — Schisandra L. С. RICH. // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редактор тома Б. К. Шишкин. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1937. — Т. VII. — С. 566—567. — 792 + XXVI с. — 5 200 экз.
- Дудченко Л. Г., Козьяков А. С., Кривенко В. В. Пряно-ароматические и пряно-вкусовые растения: Справочник / Отв. ред. К. М. Сытник. — К.: Наукова думка, 1989. — 304 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-12-000483-0.
- Ворошилов В. Н. Флора советского Дальнего Востока. — М.: Наука, 1966.
- Солодухин Е. Д. Деревья, кустарники и лианы советского Дальнего Востока. — Уссурийск, 1962.
- Усенко Н. В. Деревья, кустарники и лианы Дальнего Востока. — Хабаровск: Кн. изд-во, 1984.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Лімоннік кітайскі: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)(Праверана 17 сакавіка 2013)
- Лімоннік кітайскі ў базе дадзеных PubMed (англ.) (Праверана 17 сакавіка 2013)