Лінас Каяла
Лінас Каяла | |
---|---|
Дата нараджэння | 1990 |
Лінас Каяла[1][2], часам Кояла[3] (літ.: Linas Kojala; нар. 1990) — літоўскі палітолаг, выкладчык Інстытута паліталогіі і міжнародных адносін Вільнюскага ўніверсітэта, дырэктар Цэнтра даследаванняў геапалітыкі і бяспекі (GSSC)[4].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1997–2009 гг. вучыўся ў вільнюскай гімназіі імя Габія. Пасля ў 2009–2013 гг. вучыўся ў Віленскім універсітэце TSPMI, дзе атрымаў ступень бакалаўра паліталогіі. У 2013–2015 гг. вучыўся ў магістратуры еўрапейскіх даследаванняў. Пасля атрымання стыпендыі Фулбрайта[5] ў 2017–2018 гг. быў запрошаным даследчыкам у Гарвардскім універсітэце[6]. У 2022 годзе скончыў з адзнакай Global Business Diploma ў Оксфардскім універсітэце і атрымаў прыз за лепшую дысертацыю. У 2024 годзе атрымаў ступень магістра дзелавога адміністравання ў Кембрыджскім універсітэце.
Да 2016 года быў дырэктарам Цэнтра даследаванняў Усходняй Еўропы (RESC), перайменаваны ў 2024 годзе ў GSSC[7]. Да прыходу ў GSSC працаваў у СМІ, а таксама ў Міністэрстве замежных спраў, кіраваў рознымі міжнароднымі праектамі, рыхтаваў тэксты[5]. Потым стаў выкладчыкам Інстытута міжнародных адносін і палітычных навук Вільнюскага ўніверсітэта[8]. Быў экспертам групы па перамовах Цэнтра даследаванняў Расіі і Еўразіі імя К. В. Дэвіса Гарвардскага ўніверсітэта (ЗША) і пазаштатным навуковым супрацоўнікам Інстытута даследаванняў знешняй палітыкі (ЗША)[9].
У 2021 годзе палітолаг заняў трэцяе месца ў выбарах самых уплывовых грамадскіх дзеячаў Літвы Delfi, а ў 2022 г. – другое месца, а ў 2023 зноў заняў трэцяе месца[10][11][12][13].
У 2023 годзе атрымаў прэмію «Дэльфійскіх тытанаў»[14].
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]У 2021 годзе ажаніўся з урачом-псіхіятрам-ардынатарам Евай Радзевічуце[15].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://charter97.org/be/news/2017/5/31/251671/
- ↑ https://charter97.org/be/news/2020/6/25/383594/
- ↑ https://charter97.org/be/news/2018/7/20/298292/
- ↑ https://www.gssc.lt/autoriai/linas/
- ↑ а б https://www.signals.lt/pranesejas/Linas%20Kojala Архівавана 21 лютага 2022 года.
- ↑ KOJALA LINAS Архівавана 23 студзеня 2022 года.. Kas yra kas Lietuvoje 2018. Nuoroda tikrinta 2022-02-22.
- ↑ https://www.eesc.lt/apie-mus/
- ↑ https://www.signals.lt/pranesejas/Linas%20Kojala Архівавана 21 лютага 2022 года.
- ↑ https://www.fpri.org/contributor/linas-kojala/
- ↑ https://www.delfi.lt/m360/naujausi-straipsniai/sventineje-ceremonijoje-isdalinti-delfi-titanai-2023-pagerbe-prasminga-veikla-labiausiai-pasizymejusius-zmones-92519093
- ↑ https://www.delfi.lt/apps/itakingiausieji2021/visuomenininkai/komentaras
- ↑ https://www.delfi.lt/apps/itakingiausieji2022/visuomenininkai
- ↑ https://www.delfi.lt/apps/itakingiausieji2023/visuomenininkai/
- ↑ https://www.delfi.lt/m360/naujausi-straipsniai/sventineje-ceremonijoje-isdalinti-delfi-titanai-2023-pagerbe-prasminga-veikla-labiausiai-pasizymejusius-zmones-92519093
- ↑ https://www.zmones.lt/naujiena/vilniaus-sventoveje-susituoke-politologas-linas-kojala-ir-medicinos-rezidente-ieva-radzeviciute.3ad118e8-d67a-11eb-aeda-aa00003c90d0