Лінаўскае гета

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Лінаўскае гетаяўрэйскае гета ў Лінаве, створанае нацыстамі ў перыяд акупацыі Беларусі.

Вёска Лінава была акупавана ўлетку 1941 года і ўключаная ў склад абласной акругі Кобрын Рэйхскамісарыята Украіна. Тут размяшчаўся нямецкі камісар і аддзяленне ўкраінскай паліцыі, у якой служылі палякі, беларусы і ўласна ўкраінцы.

Яўрэі Лінава працавалі на вырубцы лесу вакол чыгуначных шляхоў у кірунку Тэўляў на дарозе БаранавічыБрэст. Кіраўніком юдэнрата быў Абрам Цукерман.

За два тыдні да знішчэння гета ў Лінава прыбылі прадстаўнікі гестапа і перапісалі ўсіх яўрэяў, які пражывалі ў вёсцы, а таксама ў суседніх Аранчыцах. Яўрэям было забаронена пражываць побач з хрысціянамі, а таксама падрыхтавацца да перамяшчэння ў Кобрынскае гета. Тады ж некаторых прыгодных да працы майстроў забралі ў Кобрын.

Прыкладна ў пачатку ліпеня 1942 года ўсё яўрэйскае насельніцтва Лінава было расстраляна і пахавана ў яме прыкладна за 1,5 км ад вёскі. Здолелі ўратавацца толькі некалькі чалавек, якія перад гэтым пакінулі свае хаты.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • The destruction of Lineve(недаступная спасылка) (англ.). Успаміны Берла Блюштайна