Ліна Андэрсан
Ліна Андэрсан | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | лыжныя гонкі |
Нарадзілася |
18 сакавіка 1981 (43 гады) |
Грамадзянства | |
Рост | 158 см |
Вага | 58 кг |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ліна Андэрсан (шведск.: Lina Andersson; нар. 18 сакавіка 1981) — шведская лыжніца, алімпійская чэмпіёнка 2006 года, трохразовы прызёр чэмпіянатаў свету.
Вышэйшым дасягненнем Ліны Андэрсан з’яўляецца перамога на Алімпіядзе 2006 года ў Турыне ў камандным спрынце разам з Ганнай Дальберг, індывідуальным спрынце яна заняла 11 месца. Ліна Андэрсан з’яўлялася таксама членам зборнай каманды Швецыі на Алімпійскіх гульнях 2002 года ў Солт-Лэйк-Сіці.
На чэмпіянатах свету Ліна Андэрсан двойчы станавілася віцэ-чэмпіёнам: у 2005 годзе ў індывідуальным спрынце і 2009 годзе ў камандным спрынце. У 2009 годзе ў Ліберацы Ліна таксама стала бронзавым прызёрам у эстафеце 4 × 5 км.
На этапах Кубка свету ў актыве Ліны Андэрсан 2 перамогі ў індывідуальных спрынтарскіх гонках і адна ў складзе эстафеты.