Ліна Васілеўна Кастэнка
| Ліна Васілеўна Кастэнка | |
|---|---|
| укр.: Лі́на Васи́лівна Косте́нко | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 19 сакавіка 1930[1][2] (96 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Муж | Jerzy Pachlowski[d] і Tsvirkunov Basylovitj[d] |
| Дзеці | Oksana Pakhlyovska[d] |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменніца |
| Гады творчасці | 1957–... |
| Жанр | паэзія |
| Мова твораў | украінская |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Лі́на Кастэ́нка (укр.: Лі́на Косте́нко; нар. 19 сакавіка 1930) — украінская пісьменніца-шасцідзясятніца. Лаўрэат Шаўчэнкаўскай прэміі (1987), Прэміі Антонавічаў (1989), прэміі Петраркі (1994).
Сярод перакладчыкаў твораў на беларускую мову — Эдуард Акулін, Алесь Бадак, Міхась Скобла[3], Валянціна Аколава, Данута Бічэль, Васіль Вітка, Валянціна Коўтун, Ніна Мацяш, Рыгор Семашкевіч, Янка Сіпакоў, Яўгенія Янішчыц[4].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям’і настаўнікаў. У 1936 годзе сям’я пераехала ў Кіеў, дзе Ліна Кастэнка скончыла сярэднюю школу № 123. Вучылася ў Кіеўскім педагагічным інстытуце, Літаратурным інстытуце імя А. М. Горкага, які скончыла ў 1956 годзе.
У савецкія часы актыўна ўдзельнічала ў дысідэнцкім руху, за што была надоўга выключаная з літаратурнага працэсу. Аўтар паэтычных зборнікаў «Над берегами вічної ріки» (1977), «Неповторність» (1980), «Сад нетанучих скульптур» (1987), рамана ў вершах «Маруся Чурай» (1979, Шаўчэнкаўская прэмія 1987, пераклад на беларускую мову Ніны Мацяш), паэмы «Берестечко» (1999, 2010). У 2010 годзе апублікавала першы празаічны раман «Запіскі ўкраінскага вар’ята» («укр.: Записки українського самашедшого»), які стаў адным з лідараў продажаў сярод украінскіх кніг у 2011 годзе.
З 1986 года Л. Кастэнка актыўна даследуе культуру, народныя звычаі і традыцыі раёнаў Палесся, спустошаных ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Неаднаразова ездзіла ў зону адчужэння.
Ганаровы прафесар Кіева-магілянскай акадэміі, ганаровы доктар Львоўскага і Чарнавіцкага ўніверсітэтаў. Адмовілася ад звання Героя Украіны.
Зноскі
- ↑ Lina Wassyliwna Kostenko // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lina Kostenko // The Fine Art Archive — 2003.
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ліна Костенко: біобібліографічний покажчик / упоряд.: Г. В. Волянська , Л. А. Кухар; авт. нарису В. Є. Панченко; наук. ред. В. О . Кононенко; М-во культури України, Нац. парлам. б-ка України. — К ., 2015. — 288 с .
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ліна Васілеўна Кастэнка
- Нарадзіліся 19 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Нарадзіліся ў Кіеўскай акрузе
- Выпускнікі Нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. П. Драгаманава
- Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 1500-годдзя Кіева»
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 5 ступені
- Лаўрэаты Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» (Ганаровы знак адрознення)
- Ганаровыя грамадзяне Кіева
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Дысідэнты Украіны
- Паэты Украіны
- Савецкія дысідэнты
