Лінда Сембрант

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Лінда Сембрант
Linda Sembrant (16501890537) (cropped).jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзілася 15 мая 1987(1987-05-15)[1] (34 гады)
Грамадзянства
Рост 175 см
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2007 Flag of Sweden.svg Bälinge IF[d] 52 (0)
2006   Flag of the United Kingdom.svg Lincoln Ladies F.C.[d] 3 (0)
2008—2010 Flag of Sweden.svg AIK Fotboll Dam[d] 62 (6)
2008—2010 Flag of Sweden.svg АІК[d] 62 (6)
2011 Flag of Sweden.svg BK Häcken FF[d] 22 (3)
2012—2014 Flag of Sweden.svg Tyresö FF[d] 30 (4)
2014—0000 Flag of France.svg Montpellier HSC[d]
2014—0000 Flag of France.svg Манпелье
2019—0000 Flag of Italy.svg Juventus F.C. Women[d]
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Commons-logo.svg Лінда Сембрант на Вікісховішчы

Лінда Біргіта Сембрант (шведск.: Linda Birgitta Sembrant; нар. 15 мая 1987, Упсала) — шведская футбалістка, абаронца футбольнага клуба «Ювентус» і нацыянальнай зборнай Швецыі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Сембрант пачынала кар’еру ў футбольным клубе «Сервіа» (швед. SK Servia), які ўваходзіў у інфраструктуру клуба «Белінгэ». Хоць яе прыкладам для пераймання быў знакаміты шведскі нападаючы Хенрык Ларсан, яна стала абаронцам.

Сезон 2006/07 Сембрант правяла ў арэндзе ў Англіі ў складзе клуба «Лінкальн». Затым яна перайшла ў футбольны клуб АІК. У лістападзе 2010 года Сембрант уваходзіць у склад каманды «Гётэбарг». Праз год футбалістка пераходзіць у ФК «Цюрэса».

У канцы 2012 года Сембрант атрымала цяжкую траўму, з-за якой прапусціла сезон 2013 года.

У чэрвені 2014 года з-за фінансавых праблем «Цюрэса» знялася з чэмпіянату, і Сембрант пераёшла ў «Манпелье».

У зборнай[правіць | правіць зыходнік]

Выклікалася ў галоўную жаночую зборную Швецыі з лютага 2008 года. Удзельніца Чэмпіянату свету 2011 і футбольнага турніру летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года ў Лондане. Сярэбраны прызёр летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра.

На сусветным першынстве 2019 года, які праходзіў у чэрвені ў Францыі, Лінда ў другім матчы зборнай Швецыі супраць Тайланда забіла першы гол сваёй каманды, што ў выніку прынесла перамогу (5:1).

Зноскі

  1. Linda Sembrant // Soccerdonna — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.