Лінейны крэйсер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Адзін з першых у свеце лінейных крэйсераў — «Інвінсібл»
Самы вядомы германскі лінейны крэйсер — «Гёбен»
Знакаміты лінейны крэйсер «Худ»

Лінейны крэйсер — клас артылерыйскіх караблёў, якія маюць узбраенне, блізкае да лінкараў, але валодаюць большай хуткасцю ходу пры лягчэйшым браніраванні. З'явіліся напачатку XX стагоддзя як развіццё браняносных крэйсераў. Яны павінны былі складаць авангард галоўных сіл флоту, а ў баі мець ролю яго хуткаходнага крыла. Вынікі марскіх бітваў Першай сусветнай вайны, а таксама Вашынгтонскае марское пагадненне 1922 года перапынілі эвалюцыю лінейных крэйсераў. У далейшым прагрэс у вобласці сілавых установак прывёў да зліцця лінейных крэйсераў і лінкараў у адзіны клас хуткаходных лінейных караблёў.[1] Тым не менш, шэраг караблёў, пабудаваных у 1930—1940-х гадах, нярэдка называецца ў ваенна-марской літаратуры лінейнымі крэйсерамі ў сілу іх прамежкавага становішча паміж «сапраўднымі» лінкарамі і цяжкімі крэйсерамі. Апошні класічны лінейны крэйсер «Явуз» быў спісаны ў 1954 годзе.[2]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Burr L. British battlecruisers. 1914-1918 — Oxford: Osprey Publishing Ltd, 2006. — (New Vanguard). — ISBN 1-84603-008-0.
  • Constam A. British battlecruisers. 1939-1945 — Oxford: Osprey Publishing Ltd, 2003. — (New Vanguard). — ISBN 1-84176-633-X.
  • Conway’s All the World’s Fighting Ships, 1906—1921 — Annapolis, Maryland, U.S.A.: Naval Institute Press, 1985. — ISBN 0-87021-907-3.
  • Conway’s All the World’s Fighting Ships, 1922—1946 — London: Conway Maritime Press, 1980. — ISBN 0-85177-146-7.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]