Лінкар (скар. ад «лінейны карабель») — класбраніраваных артылерыйскіх ваенных караблёў водазмяшчэннем ад 20 да 70 тысяч тон, даўжынёй ад 150 да 280 м, узброеных гарматамі галоўнага калібра ад 280 да 460 мм, з экіпажам 1500—2800 чалавек. Лінкары ўжываліся ў XX стагоддзі для знішчэння караблёў праціўніка ў складзе баявога злучэння і артылерыйскай падтрымкі сухапутных аперацый. З'яўляўся эвалюцыйным развіццём браняносцаў другой паловы XIX стагоддзя.