Лінія Густава

Лі́нія Гу́става (ням.: Gustav-Linie) — асноўная абаронная лінія ў сістэме нямецкіх фартыфікацыйных пабудоў пад агульнай назвай «Зімовая лінія» ў Цэнтральнай Італіі ў гады Другой сусветнай вайны.
Аснову абароннай лініі Густава стварала сістэма фартыфікацыйных пабудоў, узведзеная вакол старадаўняга кляштара Монтэ-Касіна, які размяшчаўся паблізу горада Касіна і меў пануючую над паланінай Ліры пазіцыю. Умацаванні вакол кляштара стваралі для тых, хто абараняўся, выдатныя магчымасці супрацьстаяць войскам саюзнікаў, якія наступалі з паўднёвага кірунку.
На «Лініі Густава» адбыліся такія бітвы, як бітва пад Монтэ-Касіна і бітва за Анцыа.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Карта нямецкіх фартыфікацыйных ліній
- The Liri Valley: Canada's Breakthrough to Rome Архівавана 4 лютага 2012.
- Bericht über die Schlacht Архівавана 9 сакавіка 2009.
- «Падзенне лініі Густава» — відэа на YouTube
- «Анцыа і лінія Густава» — відэа на YouTube