Ліпаўка (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ліпаўка
Характарыстыка
Даўжыня 15 км
Басейн 111 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°53′50″ пн. ш. 29°28′58″ у. д.HGЯO
Вусце Малыш
 • Вышыня 158,1[1] м
 • Каардынаты 53°48′31″ пн. ш. 29°39′20″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,8 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Дняпро

Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раён Бялыніцкі раён
physical
Ліпаўка (рака)
Ліпаўка (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Лі́паўка — рака ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Малыш (прыток ракі Друць, басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 15 км. Плошча вадазбору 111 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 м/км. Выток ракі на ўсходняй ускраіне ўрочышча Балота Мохавае, прыкладна за 4 км у напрамку на паўночны захад ад вёскі Барсукі. Упадае ў раку Малыш прыкладна за 2 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Дабрылавічы. Прыток — рака Малуша (левы). Вадазбор у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны.

Каля ракі вёскі Барсукі, Заполле, Дабрылавічы. Каля паўночнай ускраіны вёскі Заполле на рацэ сажалка. На правым беразе ракі, за 3 км ад вёскі Падзевічы, археалагічны помнік — гарадзішча ранняга жалезнага веку[2].

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-84. Выданне 1982 г. Стан мясцовасці на 1979 г. (руск.)
  2. Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 178. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 186.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 178. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 16. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
  • Ліст карты N-35-84. Выданне 1982 г. Стан мясцовасці на 1979 г. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]