Кара цёмна-шэрая. Крона густая, шырока пірамідальная. Парасткі і пупышкі з густым, серабрыста-белым апушэннем. Лісце амаль круглявае, зверху зялёнае, знізу з белай лямцавай аблямоўкай. Хвосцік тоўсты, з лямцавай аблямоўкай. Кветкі жоўта-белыя, сабраны па 7-10 штук, духмяныя, распускаюцца ў ліпені-жніўні. Плод — арэшак з дравяністым каляплоднікам, яйкападобны, ледзь рабрысты, з лямцавай аблямоўкай, таўстасценны.
Натуральна расце на Балканах, у Заходняй Украіне, Малдавіі, Малой Азіі. Цеплалюбная, ценевынослівая, незімастойкая, сярэдне патрабавальная да ўрадлівасці глебы, дэкаратыўная расліна. Вырошчваюць у садах і парках.
Лікарські рослини: енциклопедичний довідник / Відповідальний редактор А. М. Гродзінський. — К.: Видавництво «Українська енциклопедія» імені М. П. Бажана, Український виробничо-комерційний центр «Олімп», 1992. — 544 с. ISBN 5-88500-055-7