Ліпа (рака)
| Ліпа | |
|---|---|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 62 км |
| Басейн | 577 км² |
| Расход вады | 2,4 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | за 1 км ад вёскі Вуглы |
| • Каардынаты | 52°52′30″ пн. ш. 30°23′34″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Сож |
| • Месцазнаходжанне | за 3,5 км ад пасёлка Ераполле |
| • Вышыня | 119,5[1] м |
| • Каардынаты | 52°42′48,50″ пн. ш. 30°57′53″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Сож → Дняпро |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Гомельская вобласць |
| Раён | Буда-Кашалёўскі раён |
|
|
|
Ліпа — рака ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня ракі 62 км. Плошча вадазбору 577 км². Сярэдні расход вады ў вусці 2,4 м³/с. Сярэдні ўхіл воднай паверхні 0,4 ‰. Цячэ па Чачэрскай раўніне.
Пачынаецца за 1 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Вуглы Рагачоўскага раёна, упадае ў Сож прыкладна за 3,5 км у напрамку на ўсход ад пасёлка Ераполле. Даліна Ліпы пераважна трапецападобнай формы, шырынёй 1—3,5 км. Пойма ракі перарывістая ў вярхоўі, у сярэднім і ніжнім цячэнні двухбаковая, шырынёй да 3 км. Берагі ўмерана стромкія, невысокія, пад хмызняком. Схілы ў асноўным вышынёй 6–10 м, адкрытыя, пад раллёй.
Рака прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. Асноўныя прытокі — Гліна, Прудоўка.
На перыяд вясенняга разводдзя прыходзіцца 68 % гадавога сцёку. Рэжым ракі вывучаўся ў 1928–1934 гг. і 1949–1963 гг.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ліст карты N-36-110. Выданне 1977 г. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 271.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 18. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ЛІПА на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларуская энцыклапедыя»