Ліпецкая вобласць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ліпецкая вобласць
Сцяг Герб[d]
Сцяг Герб[d]
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Ліпецк
Дата ўтварэння 6 студзеня 1954
Насельніцтва
Плошча
  • 24 100 км²
Ліпецкая вобласць на карце
Часавы пояс Маскоўскі час
Код ISO 3166-2 RU-LIP
Код аўтам. нумароў 48
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Ліпецкая вобласць на Вікісховішчы

Ліпецкая вобласць — суб'ект Расійскай Федэрацыя, размешчаны ў цэнтральнай частцы Цэнтральнай Расіі. Утворана 6 студзеня 1954 года з часткі тэрыторый Арлоўскай, Тульскай, Разанскай, Тамбоўскай і Варонежскай абласцей. Мяжуе з Курскай, Арлоўскай, Тульскай, Разанскай, Тамбоўскай і Варонежскай абласцямі.

На момант утварэння вобласць складалася з 34 раёнаў. У цяперашні час адміністрацыйна падзелена на 18 раёнаў і 2 гарады абласнога падпарадкавання (Ліпецк і Ялец) (раённыя і гарадскія муніцыпальныя ўтварэнні). Другі ўзровень мясцовага самакіравання складаюць 6 гарадоў раённага падпарадкавання (Гразі, Данкоў, Задонск, Лебядзянь, Усмань), Чаплыгін), 1600 сельскіх населеных пунктаў, аб'яднаных у 304 сельскія адміністрацыі (сельскія муніцыпальныя ўтварэнні), і 4 акругі ў складзе г. Ліпецка (Левабярэжная, Кастрычніцкая, Правабярэжная, Савецкая).

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Карысныя выкапні вобласці прадстаўленыя 300 радовішчамі: вапнякі, даламіты, пясок, гліны, цэментавая сыравіна. Па запасах карбанатнай сыравіны вобласць займае 1-е месца ў РФ. Значныя радовішчы торфу. Вялікай вядомасцю ў краіне карыстаюцца Ліпецкія мінеральныя крыніцы і лячэбныя гразі, выяўленыя ў 1871 годзе.

Клімат умерана-кантынентальны з умерана халоднай зімой і цёплым летам. Сярэдняя тэмпература студзеня: −7 °C. Сярэдняя тэмпература ліпеня: +20.9 °C.

У вобласці знаходзяцца 2 запаведнікі: Галічча Гара — самы маленькі запаведнік Расіі з даледавіковай флорай, а таксама частка Варонежскага запаведніка.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прамысловая вытворчасць з'яўляецца асновай эканамічнага патэнцыялу вобласці, на яго долю прыходзіцца каля 66 % валавога рэгіянальнага прадукта. У 2005 годзе выраблена прадукцыі на суму больш 205 млрд. руб. з ростам на 2 %. Прамысловы комплекс вобласці складаецца з 200 буйных прадпрыемстваў, носіць шматгаліновы характар, уключае ў сябе чорную металургію, дзель прадукцыі якой значна павялічылася ў параўнанні з 1991 годам, машынабудаванне і металаапрацоўку, доля прадукцыі якіх прыкметна скарацілася ў параўнанні з 1991 годам (с 23 % до 11,5 %), электраэнергетыку (7 %), харчовую (14 %), хімічную, лёккую прамысловасці і прамысловасць будаўнічых матэрыялаў.

У ліку найбуйных прамысловых прадпрыемстваў — акцыянерныя грамадствы: ААТ «Наваліпецкі металургічны камбінат», «Індэзіт інтэрнэшнл», ААТ «Ліпецкэнерга», ААТ «Ліпецкхлебмакаронпром», ЗАТ «Ліпчанка», ЗАТ Завод «Расінка», ААТ «Лебядзянскі», ААТ «Ліпецкі холадакамбінат», ААТ «Ліпецкцэмент», АОЗТ СУ-11 «Ліпецкбуд» і інш. Прадпрыемствы вобласці падтрымліваюць адносіны з фірмамі з больш 90 краін свету.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва практычна монанацыянальнае, абсалютную большасць насельніцтва складаюць рускія:

Народ Колькасць у 2002 годзе, тыс. (*)
Рускія 1162,9
Украінцы 13,4
Армяне 5,4
Азербайджанцы 3,4
Цыгане 3,1
Беларусы 2,7
Татары 1,8
Малдаване 1,3
Немцы 1,1
Грузіны 1,0
паказаны народы з колькасцю больш за 1000 чалавек

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі