Ліпнішкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Ліпнішкі
Касцёл у Ліпнішках 13.jpg
Агульны выгляд
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
1 450 чалавек (2006)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1595
Паштовы індэкс
231335
Аўтамабільны код
4
Ліпнішкі на карце Беларусі ±
Ліпнішкі (Беларусь)
Ліпнішкі
Ліпнішкі (Гродзенская вобласць)
Ліпнішкі

Лі́пнішкі[1] (трансліт.: Lipniški, руск.: Липнишки) — аграгарадок у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Аліта. Адміністрацыйны цэнтр Ліпнішкаўскага сельсавета. Насельніцтва 1450 чал. (2006). Знаходзяцца за 14 км на паўднёвы захад ад Іўя; на аўтамабільнай дарозе Гродна — Ліда — Іўе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Ліпнішкі згадваюцца ў XV ст. як уладанне вялікіх князёў. У 1528 вялікі князь Жыгімонт Стары перадаў паселішча Альберту Гаштольду за зняцце маскоўскай аблогі з Полацка і складанне міру з татарамі.

Гарадскі герб з прывілею 1792

У XVI ст. Ліпнішкі атрымалі статус мястэчка і ўвайшлі ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. З XVII ст. мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Пацаў. Адначасна з Геранёнамі (1670) Ліпнішкі перадалі на размяшчэнне артылерыі. Пазней мястэчка перайшло да Сапегаў, Бяганскіх.

6 чэрвеня 1633 кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Ліпнішкам Магдэбургскае права і герб: «у чырвоным полі вершнік з дзідай у руцэ»[2].

У 1792 кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі пацвердзіў Ліпнішкам гарадскія правы, у гэты час тут пачала працаваць цагельня.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Ліпнішкі апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Ашмянскім павеце. Расійская імператрыца Кацярына II падаравала магдэбургскае мястэчка А. Безбародку, які прадаў іх у 1812 маршалку слонімскаму В. Пуслоўскаму, а яго сыны — Вольскім у 1849. У 1856 расійскі Сенат адхіліў прашэнне жыхароў Ліпнішак пра зацвярджэнне іх у мяшчанскім званні, на што местачкоўцы адмовіліся выконваць паншчыну. Арганізатараў выступлення кінулі ў вязніцу. У 1861 і 1862 адбыліся сялянскія хваляванні, жорстка здушаныя расійскімі карнымі войскамі[3].

У 1860-я, дзякуючы сваёй мураванай забудове, Ліпнішкі рэзка адрозніваліся ад іншых мястэчак Віленскай губерні. У гэты час тут было 105 будынкаў. Станам на 1886 у Ліпнішках рэгулярна праводзілася 5 кірмашоў, існавала 12 крамаў, вадзяны млын і бровар. У Першую сусветную вайну мястэчка занялі нямецкія войскі.

У 1894 у Ліпнішках пад таемнай партыйнай мянушкай «Віктар» хаваўся ад расійскіх уладаў дзеяч правага крыла ППС Юзаф Пілсудскі. Менавіта Ліпнішкі ў мэтах канспірацыі абрала ППС для выпуску сваёй газеты.

17 красавіка 1919 у Ліпнішках адбылася сутычка паміж польскім 7-ы Палком люблінскіх уланаў пад камандаю маёра Януша Глухоўскага і аддзеламі Чырвонай Арміі, якія адыходзілі з Ліды па паразе ў бітве. Польская кавалерыя адсекла дарогу бальшавікам і прымусіла іх здацца. Палякі здабылі значную колькасць зброі і ўзялі ў палон салдат[4]. Мястэчка трапіла пад польскую адміністрацыю. У 1920 Ліпнішкі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 — у Лідскім павеце Навагрудскага ваяводства міжваеннай Польскай Рэспублікі.

У 1939 Ліпнішкі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 1940 сталі цэнтрам сельсавета Іўеўскага раёна Баранавіцкай вобласці. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1972 тут было 260 двароў, на 1999 — 596.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Ліпнішках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, бібліятэка.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл Св. Казіміра
Капліца на могілках

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Ліпнішкі // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
  3. Ліпнішкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 370.
  4. Lech Wyszczelski. Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. — Warszawa: Bellona, 2010. ISBN 978-83-11-11934-5. — S. 90.
  5. Lipniszki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 277.
  6. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]