Ліпск (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Ліпск
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 39 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222826
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244843044
Ліпск на карце Беларусі ±
Ліпск (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Ліпск (Пухавіцкі раён)
Ліпск (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Ліпск (Пухавіцкі раён)

Ліпск[1] (трансліт.: Lipsk, руск.: Липск) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Месціцца за 22 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі і чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск-Асіповічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

На пачатку 20 ст. пасяленне было вядома як маёнтак Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У 1940 г. вядома як вёска.

Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі. 11 лістапада 1942 г. у раёне вёскі праходзіла аперацыя «Альберт II» супраць савецкіх партызан[2]. У 1943 г. была спалена, загінула 6 жыхароў.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Гарэлецкага сельсавета[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • Пачатак ХХ ст. — 2 двары, 14 жыхароў.
  • 1940 год — 30 двароў, 140 жыхароў.
  • 1999 год — 60 чалавек.
  • 1 студзеня 2002 года — 23 двароў, 40 жыхароў
  • 2010 год — 39 чалавек.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Лі́псак
  2. «Альберт II» // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелСЭ, 1990. — 680 с., 4 л. карт.: іл. — С. 36.
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. №222 "Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района" (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]