Лістапад (кінафестываль)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кінафестываль «Лістапад»
лагатып
Агульныя звесткі
Дата правядзення 1994 — наш час
Месца правядзення Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск
Афіцыйны сайт фестывалю

Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» — штогадовы міжнародны кінафестываль, які праходзіць у Мінску ў лістападзе паводле пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Заснавальнікі і арганізатары[правіць | правіць зыходнік]

Пры садзейніцтве:

  • Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
  • Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі
  • Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы

Мэты[правіць | правіць зыходнік]

  • падтрымка ігравога кіно, фарміраванне яго высокага сацыяльна-культурнага статусу;
  • захаванне адзінага кінематаграфічнай прасторы Расіі, краін СНД і Балтыі, далёкага замежжа;
  • развіццё творчых кантактаў, абмен досведам і ідэямі паміж кінематаграфістамі Рэспублікі Беларусь і замежных краін;
  • аказанне садзейніцтва творчай моладзі ў сферы кінематаграфіі;
  • прадстаўленне беларускім кінагледачам лепшых кінастужак вытворчасці апошніх двух гадоў, адзначаных на міжнародных фестывалях, якія атрымалі высокую адзнаку кінематаграфістаў і гледачоў;
  • ўмацаванне культурных сувязяў паміж Рэспублікай Беларусь і замежнымі краінамі, а таксама творчых сувязяў паміж кінематаграфістамі краін-удзельніц кінафоруму;
  • папулярызацыя дасягненняў нацыянальных кінематаграфій.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова «Лiстапад» прадугледжваўся як кінафорум краін СНД і Балтыі. Адбіраліся, як правіла, карціны, якія па тых альбо іншых прычынах не траплялі ў шырокі пракат, але яны ілюстравалі культуру той ці іншай краіны. Менавіта ў такой якасці ён упершыню паўстаў перад грамадскасцю ў лістападзе 1994 года. з цягам часу кінафестываль пашыраўся, заваёўваў аўтарытэт, і ў 2003-м годзе афіцыйна набыў статус міжнароднага. Тады ў Мінск прывезлі карціны з Расіі, Польшчы, ЗША, Ірана, Сербіі, Балгарыі, Чэхіі, Кітая, Японіі.

Лiстапад 2010[правіць | правіць зыходнік]

У 2010 фестываль паўстаў перад гледачамі ў абноўленым фармаце. Яго праграму склалі:

  • асноўны конкурс ігравога кіно (12 фільмаў),
  • конкурс маладога кіно (9 дэбютных фільмаў рэжысёраў з усяго свету, у тым лiку ўпершыню — з Індыі, Перу, Венесуэлы, Іспаніі, Уругвая),
  • конкурсны паказ неігравых фільмаў (20 карцін)
  • конкурс маладога неігравога кіно (12 карцін).

У асноўным конкурсе ігравога кіно была прадстаўлена кінастужка беларускага рэжысёра Андрэя Кудзіненкі «Масакра».

Адметнай асаблівасцю XVII ММКФ «Лістапад» з’яўлялася тое, што яго пераможца вызначыла прафесійнае журы, а не гледачы, як гэта было ў папярэднія гады. Арганізатары фестывалю аргументавалі гэта новаўвядзенне тым, што гледачы не могуць паглядзець усе конкурсныя фільмы, у лепшым выпадку яны пазнаёмяцца з 30 % кінастужак, а гэта ўжо неаб’ектыўна. Прафесійнае журы, перш чым прыняць рашэнне, у абавязковым парадку адгледжвае ўсе кінастужкі.

Дырэкцыя кінафестывалю[правіць | правіць зыходнік]

  • Генадзь Давыдзька — старшыня фестывалю
  • Анжаліка Крашэўская — дырэктар фестывалю
  • Ірына Дзям’янава — дырэктар праграмы дакументальнага кіно
  • Ігар Сукманаў — дырэктар праграмы ігравога кіно
  • Ксенія Даніна — праграмны дырэктар фестывалю дзіцячага і юнацкага кіно «Лістападзік»

Пераможцы[правіць | правіць зыходнік]

2010[1][правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • listapad.com — афіцыйны сайт кінафестывалю «Лістапад»
  • «Лістапад» на Афіцыйным сайце Рэспублікі Беларусь