25-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад»
| 25-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» | |||
|---|---|---|---|
| Агульныя звесткі | |||
| Дата | з 2 па 9 лістапада 2018 | ||
| Месца | Мінск, Беларусь | ||
| |||
XXV Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» — міжнародны юбілейны кінафестываль, які праходзіў з 2 па 9 лістапада 2018 года ў Мінску. Канцэпцыя форуму ў 2018 годзе зрабіла акцэнт на паказ фільмаў з краін былога сацыялістычнага лагера. Фарміраванне конкурсных праграм доўжылася да 9 верасня[1].
Конкурсная праграма
[правіць | правіць зыходнік]Фільмам адкрыцця кінафестывалю стаў польскі драматычны фільм «Халодная вайна» рэжысёра Паўла Паўлікоўскага[2]. З нагоды адкрыцця юбілейнага «Лістапада» Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў сваё віншаванне гасцям і ўдзельнікам кінафоруму.[3] У кінафестывалі прынялі ўдзел 167 карцін, дырэктарам праграм ігравога кіно фестывалю з’яўляецца Ігар Сукманаў.[4] Цырымонія адкрыцця пройдзе ў кінатэатры «Масква» пад слоганам «Пазнаючы белы свет» з прысвячэннем рэжысёру Кіры Муратавай. Падчас цырымоніі будзе ўручаны прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве». Ганаровымі гасцямі цырымоніі і кінафестывалю стануць актрыса тэатра і кіно Святлана Немаляева і акцёр і рэжысёр з Узбекістана Рустам Сагдулаеў.[5]
Асноўны конкурс ігравога кіно
[правіць | правіць зыходнік]| Назва | Рэжысёр | Краіны-вытворцы | Спасылкі |
|---|---|---|---|
| «Аднойчы ў лістападзе» | Анджэй Якімоўскі | IMDb Listapad Архівавана 21 кастрычніка 2021. | |
| «Вулкан» | Раман Бандарчук | IMDb Listapad Архівавана 21 кастрычніка 2021. | |
| «Груз» | Огнен Главоніч | IMDb Listapad Архівавана 21 кастрычніка 2021. | |
| «Ірына» | Надзея Косева | IMDb Listapad Архівавана 21 кастрычніка 2021. | |
| «Ласкавая абыякавасць свету» | Адзільхан Ержанаў | IMDb Listapad Архівавана 21 кастрычніка 2021. | |
| «Маладосць» | Фэн Сяаган | IMDb Listapad Архівавана 21 кастрычніка 2021. | |
| «Мне пляваць, калі мы ўвойдзем у гісторыю як варвары» | Раду Жудэ | IMDb Listapad Архівавана 21 кастрычніка 2021. | |
| «Попел беласнежны» | Цзя Чжан-Кэ | IMDb Listapad Архівавана 21 кастрычніка 2021. | |
| «Сулейман гара» | Лізавета Сцішова | IMDb Listapad Архівавана 21 кастрычніка 2021. | |
| «Сэрца свету» | Наталля Мешчанінава | IMDb Listapad Архівавана 21 кастрычніка 2021. | |
| «Трэцяя жонка» | Аш Мэйфэр | IMDb Listapad Архівавана 21 кастрычніка 2021. | |
| «Юлі» | Ісіар Бальяін | IMDb Listapad Архівавана 22 кастрычніка 2021. |
Рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]Прывітанне ўдзельнікам юбілейнага фестывалю ад імя Прэзідэнта Беларусі зачытаў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка:[6]
| Ужо чвэрць стагоддзя наш кінафорум прадстаўляе аўдыторыі цікавыя, якасныя і глыбокія фільмы, выконваючы высокую асветную місію і захоўваючы прыхільнасць да сваіх прынцыпаў і традыцый. Узрастаючы з году ў год склад удзельнікаў фестывалю - нагляднае сведчанне яго аўтарытэту сярод прафесіяналаў і аматараў кінамастацтва. |
Зноскі
- ↑ XXV Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» адкрыецца 2 лістапада. Радыё Беларусь. 02.08.2018. Праверана 2018-11-07.
{{cite news}}: Праверце значэнне даты ў:|date=(даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка) - ↑ 25-ты Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» стартуе стужкай польскага рэжысёра Паўла Паўлікоўскага «Халодная вайна». Радыё Беларусь. 02.11.2018. Архівавана з арыгінала 8 мая 2021. Праверана 2018-11-03.
{{cite news}}: Праверце значэнне даты ў:|date=(даведка) - ↑ Віншаванне ўдзельнікам XXV Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад». Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь (2 лістапада 2018 года). Праверана 7 лістапада 2018.
- ↑ На XXV Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад» прадставяць 167 карцін. Звязда. 17.10.2018. Архівавана з арыгінала 29 чэрвеня 2022. Праверана 2018-11-03.
{{cite news}}: Праверце значэнне даты ў:|date=(даведка) - ↑ Сёння адкрыецца 25-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад». Звязда. 02.11.2018. Праверана 2018-11-07.
{{cite news}}: Праверце значэнне даты ў:|date=(даведка) - ↑ Фільм «Халодная вайна» адкрыў «Лістапад-2018». БелТА. 02.11.2018. Праверана 2018-12-21.
{{cite news}}: Праверце значэнне даты ў:|date=(даведка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйная заява Архівавана 11 ліпеня 2019.
- 25-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» на сайце «Internet Movie Database»