Лісты з-пад шыбеніцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Другі «ліст з-пад шыбеніцы»
Зянон Пазняк чытае «Лісты з-пад шыбеніцы» Канстанціна Каліноўскага падчас Беларускай дыктоўкі ў Варшаве, 28 лютага 2013 года

Лісты з-пад шыбеніцы — агульная назва лістоў, якія былі дасланы Кастусём Каліноўскім падчас следства перад павешаннем 22 (10) сакавіка 1864 годзе. Гэту назву лісты атрымалі пасля публікацыі кнігі «Да беларускага народу. Ліст з-пад шыбеніцы Канстанціна Каліноўскага» Агатона Гілера ў 1867 годзе.[1]


“Ліст з-пад шыбеніцы” – палітычны запавет Каліноўскага-рэвалюцыянера, яго роздум над тым, як царскаму панаванню “не цяпер, не позна канец палажыць”. Поўная назва яго: “Да беларускага народа. Пісьмо з-пад шыбеніцы Кастуся Каліноўскага”. Гэта палітычны маніфест, дакумент рэвалюцыйнай барацьбы, твор, напісаны душой паэта-рэвалюцыянера. Каліноўскага хвалявалі: абсуджэнне парыярхальнага, цёмнага яшчэ народа на сацыяльную рэвалюцыю і лёс рэвалюцыі ўвогуле. “Пісьмо” – гэта найперш клопат аб палітычным прасвятленні народных мас, аб шырокім тлумачэнні ім іх стану, стану рэвалюцыйных сіл у суседніх, братніх народаў, роздум аб тактыцы і сродках барацьбы, наказ быць у адзінстве з рэвалюцыйнай барацьбой братніх народаў. У “пісьмах” К.Каліноўскі выкрываў царызм, узнімаў народ на рэвалюцыйную барацьбу, супрацьпастаўляў яго цяжкае становішча пад уладай цара нібы больш светламу мінуламу.

У «Лістах» дакладна размяжоўваецца «польскае паўстанне», «маскалі» і «мужыкі-Беларусы». Беларусы павінны падтрымаць «польскае паўстанне», каб дамагчыся правоў для сябе і ператварыць яго ў сваё паўстанне. Усё ў ключы паўстанцкага закліку «За нашую і вашую свабоду!»

Тэма «Листоў з-пад шыбеніцы” К.Каліноўскага ў сучаснай беларускай літаратуры грунтоўна разглядалася дасьледчыкамі Яраславай Анайкай і Генрыхам Кіршбаўмам. За кропку адліку ў сваіх працах яны бяруць выбітны твор Веры Бурлак (якая часта падпісваецца псеўданімам Джэці) “Верш пра шыбеніцу”. Цалкам твор, багаты на алюзіі:

Верш пра шыбеніцу

У двары на вуліцы Каліноўскага

Для дзяцей паставілі шыбеніцу.

Якую сьпісалі з турмы,

Бо яна састарэла маральна.

І адразу прыбеглі дзеці,

Каб гайдацца на ей і падцягвацца,

Каб поўзаць на ей і караскацца

І займацца карыснай гімнастыкай.

А бацькі былі ўжо ня радыя,

Бо забылі дзеці пра мульцікі,

Пра ўрокі і пра кампутары –

Прыляпіліся сэрцам да шыбеніцы.

Мамкі-нянькі грукаюць шыбінамі

І крычаць ім “Хутчэй дахаты!”

І хвалююцца: што зь іх вырасьце? –

Баючыся вымавіць “шыбенікі”.

Ды, здаецца мне, лепей шыбенікі,

Так, я думаю – лепей шыбенікі,

Лепей, лепей дакладна шыбенікі,

Лепей шыбенікі,

чым каты.


Што да Хадановіча[2], дык сярод напісанага ім напачатку стагоддзя ёсць два вершы, якія не наўпрост, але беспамылкова вядуць да Кастуся Каліноўскага, - “Сьпеў аб маім суіцыдзе” і “данс макабр”. У больш вядомым з гэтых вершаў “Сьпеў аб маім суіцыдзе” аўтар сьцьвярджае, што сапраўдныя героі (змагары) самі сябе не забіваюць. У якасьці прыкладу ён згадвае ахвяраў гільяціны і спаленую на вогнішчы ангельцамі Жанну Д’арк, а потымразважае пра павешанне, быццам перагукваючыся з Верай Бурлак:

Самы цымус –  ня зіркаць углыб:

кожны вечар фіранкі зашморгвай,

бойся, шіыбенік, позірку шыб!


Асацыяцыя шыбеніцы - шыбы магла быць падказаная сугуччам гэтых словаў, а магла быць пэўнай спасылкай на Бурлак, адну з найбольш таленавтых пратэжэ Хадановіча. Некалькімі радкамі вышэй аўтар у сваёй характэрнай іранічнай манеры дзівіцца з колькасьці зданяў вайны і міру, захаваных у літаратуры, і гэтым ускосна падкрэслівае трываласьць памяці Каліноўскага:


Колькі прывідаў войнаў ды міру

Паўстае з рукапісных папер!..

Што тэатрам было за Шэкспірам,

Мыльнай опэрай стала цяпер!


Чамусьці ў кніжным варыянце гэтага верша адсутнічае страфа, прысутная ў арыгінальным часопісным варыянце. Яе варта прывесьці, бо тут наўпрост называецца “вяроўка” (пятля), а таксама цытуецца, хоць і не зусім дакладна, апошні радок “Пагоні” Багдановіча, аднаго з найбольш патрыятычных твораў беларускай паэзіі:


Палка прагнуў далёкай вандроўкі -

і знайшоў пуцяводную ніць.

А чароўнасьці мыльнай вяроўкі

не разьбіць, не стрымаць, не спыніць!...


Наекаў на Каліноўскага багата ў вершы «данс макабр ». Тут і “пятля”, і “павешаны”, і гульня слоў “вісельня” – “вясельля”. Тут і вышуканая повязь паміж складаньнем (зацягваньнем) песень і пасыланьнем і-мэйлаў з-пад шыбеніц:


Мы з табой цудоўныя песьні

Ў паражні парахні і плесьні

Зацягнулі б нібы пятлю

Як павешаны на перадвесьні

Раз памёршы ўжо не ўваскрэсьне

Ды па пальцы камень ня трэсьне:

Спадзяюся помню люблю

Вам з-пад шыбеніц шлём і-мэйлы.


Сёння цяжка ўявіць час, калі імя Кастуся Каліноўскага не будзе звязваццца з доўгім і пакутным шляхам Беларусі да сапраўднай незалежнасці і палітычнай свабоды.

Верш К.Каліноўскага «Марыська чарнаброва, галубка мая»

Марыська чарнабрэва, галубка мая,

Гдзе ж ся падзела шчасце і ясна доля твая?

Усё прайшло,- прайшло, як бы не бывала,

Адна страшэнна горыч у грудзях застала.

Калі за нашу праўду Бог нас стаў караці

Ды ў прадвечнага саду вялеў прападаці,

То мы прападзем марна, но праўды не кінем,

Хутчэй Неба і шчасце, як праўду, абмінем.

Не наракай, Марыся, на сваю бяздолю,

Но прыймі цяжкую кару Прадвечнага волю,

А калі мяне ўспомніш, шчыра памаліся,

То я з таго свету табе адазвуся.

Бывай здаровы, мужыцкі народзе,

Жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе.

І часам спамяні пра Яську твайго,

Што згінуў за праўду для дабра твайго.

А калі слова пяройдзе у дзела,

Тагды за праўду станавіся смела,

Бо адно з праўдай у грамадзе згодна

Дажджэш, Народзе, старасці свабодна.


Палымяны заклік — «ваяваці за сваё чалавечае і народнае права» — арганічна перарастае ў лірычныя радкі адзінага вядомага нам верша К. Каліноўскага «Марыська чарнаброва, галубка мая», дзе трапяткія ноты пяшчоты да каханай змяняюцца зноў развітальным акордам:


Бывай здаровы, мужыцкі народзе,


Жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе


І часам спамяні пра Яську свайго,


Што загінуў за праўду для дабра твайго.


За вобразам Марыські чарнабровай даследчыкі бачаць адначасна і канкрэтнага чалавека — Марыську Ямант, дачку аднаго з паплечнікаў К. Каліноўскага па паўстанні, яго каханую, і паэтычнае ўвасабленне Радзімы-Беларусі. Верш К. Каліноўскага «Марыська чарнаброва, галубка мая» — яркі ўзор рэвалюцыйнай лірыкі ў публіцыстыцы.

К. Каліноўскі аўтар толькі аднаго верша – “Марыська чарнаброва, галубка мая!..” Верш  – гэта мужная споведзь чалавека духоўнага гарэння. Гэтым самым ён сцвярджаў права на паэзію. Даследчыкі сыходзяцца на тым, што ў вобразе Марыські чарнабровай К. Каліноўскі даў паэтычнае ўвасабленне радзімы, Беларусі. Але магчама, што гэта быў непасрэдна інтымны зварот аўтара да Марыі Грэгатовіч – дачкі гаспадыні адной з кватэр, на якіх нелегальна да арышту ў Вільні жыў Каліноўскі. У вершы развіваюцца традыцыйна фальклорныя матывы пошукаў шчасця, “яснай долі”, дзячыўна ўпадабняецца да галубкі.

Зноскі

  1. Канстанцін Каліноўскі ў святле дакументаў // Arche, 4-я зноска
  2. Андрэй Хадановіч - паэт-гумарыст і перакладчык, нарадзіўся ў 1973 г. Ягоныя звароты да Каліноўскага і звязанай з ім тэмы шыбеніцы часта, хоць і не заўсёды, маюць гумарыстычны характар.
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Лісты з-пад шыбеніцы