Лісын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лісын
в’етн. Lý Sơn
Знешні выгляд
Знешні выгляд
Характарыстыкі
Плошча9,97 км²
Насельніцтва20 033 чал.
Шчыльнасць насельніцтва2 009,33 чал./км²
Размяшчэнне
15°22′55,30″ пн. ш. 109°06′50,30″ у. д.HGЯO
АкваторыяПаўднёва-Кітайскае мора
Краіна
Лісын (В'етнам)
Лісын
Лісын
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лісын (в’етн.: Lý Sơn) — востраў у Паўднёва-Кітайскім моры, частка аднайменнага раёна В'етнама. Плошча разам з суседнімі дробнымі астравамі - 9,97 км². Насельніцтва (2005 г.) — 20 033 чал.

Геаграфія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Лісын месціцца ў 24 км на ўсход ад узбярэжжа цэнтральнага В’етнама, у 715 км на паўднёвы ўсход ад Ханоя. Даўжыня з захаду на ўсход — 5,36 км. Найбольшая шырыня — 2,5 км. З'яўляецца часткай надводнага вулкана, што сфарміраваўся 25 - 30 млн гадоў таму. На востраве налічваецца 5 кратэраў. Возера ва ўсходняй кальдэры з'яўляюцца крыніцай пітной вады. Паўднёвая частка раўнінная. Лісын славіцца незвычайнымі прыгожымі пейзажамі і ўрадлівымі базальтавымі глебамі.

Лясы і горныя пустэчы займаюць 391 га. Наземная фаўна бедная. Багацейшы жывёльны свет навакольных каралавых рыфаў.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Лісын з'яўляецца асноўнай часткай аднайменнага раёна, куды таксама ўваходзяць дробныя астравы. Тубыльцы аб'яднаны трыма абшчынамі Ань-Вінь, Ан-Хай і Ан-Бінь. На востраве працуе некалькі школ і шпіталь. Дзейнічае сталая паромная пераправа.

Галоўная галіна мясцовай эканомікірыбалоўства. Важную ролю адыгрывае сельская гаспадарка. Астравіцяне вырошчваюць на продаж часнык і цыбулю. Развіваецца турызм.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]