Ліс-ПМ
Выгляд
Ліс-ПМ (МЗКЦ-233136[1]) — беларускі лёгкабраніраваны аўтамабіль з баявым кулямётна-гранатамётным модулем, мадыфікацыя расійскай бронемашыны «Тыгр-М»[2].
Упершыню быў прадэманстраваны 9 мая 2015 года на ваенным парадзе ў гонар Дня Перамогі ў Мінску.
Выраблены Мінскім заводам колавых цягачоў у кааперацыі з расійскімі прадпрыемствамі абароннай прамысловасці. Зборка ажыццяўлялася ў цэхах 124-га АРЗ (Мінск)[3].
Аснашчаны айчыннымі сродкамі разведкі, сувязі, назірання і радыёэлектроннай барацьбы і прызначаны для вырашэння шырокага спектра тактычных задач. На іх узбраенні — 12,7-мм кулямёт НСВ і 30-мм гранатамёт АГ-17.
Зноскі
- ↑ На западных рубежах // gruzovikpress.ru (руск.)
- ↑ Бронеавтомобиль Лис-ПМ — zonwar . Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2018. Праверана 31 жніўня 2018.
- ↑ Военные парады в Минске. Современная армейская техника. Антология 2010-2016 // mpark.pro (руск.)