Перайсці да зместу

Літаратура жахаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вій. Малюнак Р. Штэйна з кнігі: М. Гогаль, 1901

Літаратура жахаў (англ.: horror literature, англ.: horror fiction; часта проста «жахі», «містыка» ці пазычанае з англійскай «хорар») — жанр літаратуры, мэтай якога з’яўляецца выклікаць у чытача пачуццё жаху. Часта, але не заўсёды, у літаратуры жахаў апавядаецца пра надзвычайнае ў літаральным сэнсе; маецца абмежаваны набор тэматызаваных персанажаў, пазычаных, як правіла, з нізавай міфалогіі розных народаў: вампіры, зомбі, ваўкалакі, прывіды, дэманы і інш.

Перадгісторыяй жанру з’яўляюцца «гатычны» рыцарскі раман сярэдзіны XIII стагоддзя «Гібельны пагост», французскія «трагічныя гісторыі» XVIXVII стагоддзяў, у цэнтры ўвагі якіх выступаюць апантанасць д’яблам і іншыя інфернальныя тэмы (у тым ліку раманы біскупа Жана П’ера Камю), англійскія гатычныя раманы «Франкенштэйн» Мэры Шэлі, а таксама «Манах» М. Г. Льюіса і «Мельмант-бадзяга» Чарлза Мэт’юрына), казкі нямецкіх рамантыкаў (Э. Т. А. Гофман, Вільгельм Гаўф, Ахім фон Арнім, Шаміса), псіхалагічныя навелы Эдгара По і Амбраза Бірса.

У 1860-я гады ў Англіі фарміруецца літаратурны пласт, які можна непасрэдна назваць літаратурай жахаў (ад Шэрыдана Ле Фаню да Брэма Стокера).

Класічнае апавяданне таго ж перыяду — «Дзіўная гісторыя доктара Джэкіла і містара Хайда» Роберта Стывенсана.

Ранняя літаратура жахаў

[правіць | правіць зыходнік]

Раннімі прадстаўнікамі літаратуры жахаў у Англіі з’яўляюцца М. Р. Джэймс з іранічнымі «апавяданнямі антыквара пра прывідаў», Элджэрнан Блэквуд, Артур Мэйчэн. Пазней, у 30—50-я, з’яўляюцца апавяданні Роальда Даля, Джона Кольера, Джэральда Керша, якія злучаюць надзвычайнае з «чорным гумарам». У Амерыцы штуршок да развіцця жанру даў часопіс «Weird Tales» (заснаваны ў 1923), дзе ўпершыню з’явіліся творы Г. Ф. Лаўкрафта (стварыўшага цэлы паджанр, які называюць «лаўкрафтавымі жахамі»), Кларка Эштана Сміта, Сіберы Кўіна, Роберта Блоха. Класікі 50-х — Шэрлі Джэксан і Рычарн Мэтэсан. У Германіі быў папулярны Ганс Гайнц Эверс. Сусветную вядомасць атрымаў «Голем» аўстрыйскага экспрэсіяніста Густава Майрынка. Няжанравая адмена літаратуры жахаў — проза Франца Кафкі («Метамарфоза»).

Сучасная літаратура жахаў

[правіць | правіць зыходнік]

«Каралём» жанра лічыцца Стывен Кінг. Не нашмат адстае ад яго ў папулярнасці іншы амерыканец, Дын Кунц. Вядомыя таксама Уільям Блэці («Выганяючы д’ябла»), Айра Лэвін («Дзіця Размары»), Клайв Баркер («Паўсталы з пекла»), Роберт Маккаман («Яны прагнуць»), Эн Райс («Вампірскія хронікі»), Лорэл Гамільтан з цыклам пра некраманта Аніту Блэйк, Рычард Лайман, Пітэр Страўб, Уітлі Стрыбер, Джэк Кетчам. Да гэтага жанра адносяцца многія апавяданні Рэя Брэдбэры. У Англіі вядомыя Джэймс Гэрберт, Рэмсі Кэмпбэл, Браян Ламлі («Некраскоп»).