Літаратурная мова
З пляцоўкі Вікіпедыя
Літаратурная мова — форма натуральнай мовы, якой уласцівы вызначальныя рысы наддыялектнасці, поліфункцыянальнасці, нарматыўнай апрацаванасці (арфаэпічнай, арфаграфічнай, лексічнай, граматычнай), наяўнасці пісьмовай (пісьмова-кніжнай) і вуснай (вусна-гутарковай) формаў рэалізацыі, максімальнай стылевай дыферэнцыянаванасці.
У адрозненне ад дыялектаў, моўныя нормы літаратурнай мовы характарызуюцца большай абавязковасцю і асэнсаванасцю, а таксама кадыфікаванасцю.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с. ISBN 985-06-0075-6.