Літаратурна-этнаграфічны музей Якуба Коласа (Пінкавічы)
| Літаратурна-этнаграфічны музей Якуба Коласа | |
|---|---|
| | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | в. Пінкавічы |
| Адрас | вуліца Школьная, 18 |
Літаратурна-этнаграфічны музей Якуба Коласа — літаратурна-этнаграфічны музей, прысвечаны этапу жыцця Якуба Коласа ў вёсцы Пінкавічы, а таксама быту мясцовага насельніцтва таго перыяду.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1904 годзе ў вёску Пінкавічы прыехаў настаўнічаць Канстанцін Міцкевіч. Акрамя настаўніцтва ў вёсцы Міцкевіч займаўся творчасцю, збіраў фальклор, рабіў заметкі аб мясцовым жыцці. У 1905 годзе арыштаваны мясцовымі ўладамі за «рэвалюцыйную дзейнасць», больш Канстанцін Міцкевіч у вёску не вярнуўся.

У 1962 годзе настаўнік Іван Калоша стварыў у Пінкавіцкай школе, якой у 1952 годзе было нададзена імя Якуба Коласа[1], кут паэта. У далейшым збіраліся матэрыялы аб жыцці паэта ў вёсцы[2]. У 1990 годзе адбылося святочнае адкрыццё літаратурна-краязнаўчага музея Якуба Коласа[3].
Заснавальнік музея выкладчык беларускай мовы і літаратуры, краязнаўца Іван Іосіфавіч Калоша (1929-2010)[4].
У 2017 годзе музей атрымаў статус "Народны" і ў гэтым жа годзе каля будынка ўстановы з'явіўся прыродны аб'ект "Калодзеж Якуба Коласа"[5].
Структура
[правіць | правіць зыходнік]У музеі захоўваюцца запісы выступленняў Якуба Коласа і яго брата Іосіфа Міцкевіча, таксама ўспаміны жыхароў Пінкавічаў пра пісьменніка. Экспазіцыя музея знаходзіцца ў вестыбюлі і чатырох залах. У вестыбюлі знаходзіцца бюст пісьменніка, які быў падараны Літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа. На сценах знаходзіцца дзевяць каляровых слайдаў з пейзажамі Пінкавічаў[6].
Памятны знак Луізе Бойд на тэрыторыі музея
[правіць | правіць зыходнік]
У 2016 годзе на тэрыторыі музея адкрыты памятны знак Луізе Арнер Бойд, якая наведала Пінскае Палессе ў 1934 годзе. Сваімі ўражаннямі яна падзялілася ў часопісе «Геаграфічны агляд» за ліпень 1936 год, а вынікам экспедыцыі стала выданне ў 1937 годзе фотаальбома «Польская правінцыя». Памятны знак усталявалі за сродкі Амбасады ЗША ў Беларусі. На фасадзе выбіты назвы населеных пунктаў Пінскага раёна, якія наведвала Луіза Бойд, і памятныя надпісы на беларускай і англійскай мовах[7].
Зноскі
- ↑ Гісторыя школы(недаступная спасылка)
- ↑ pv. Iван Калоша. Чалавек і настаўнік з вялікай літары 📢 Последние новости Пинска и не только! (руск.). Пiнскi Веснiк (1 кастрычніка 2024). Праверана 9 сакавіка 2026.
- ↑ Приехал учитель на Полесье, а уехал народный Песняр
- ↑ Забытая мелодия Ивана Калоши. Учитель, повлиявший на министра
- ↑ Природный объект в память о классике отечественной литературы
- ↑ Музей Якуба Коласа ў в. Пінкавічы
- ↑ Якуб Колас «парадніўся» з Луізай Бойд у Пінкавічах Архівавана 3 лютага 2019.