Літва на Алімпійскіх гульнях
| Код МАК: | LTU | |||
| НАК: | Нацыянальны алімпійскі камітэт Літвы Афіцыйны сайт (літ.) (англ.) | |||
| Удзел у летніх Алімпійскіх гульнях | ||||
| 1924 · 1928 · 1932 · 1936
1992 · 1996 · 2000 · 2004 · 2008 · 2012 |
||||
| Удзел у зімовых Алімпійскіх гульнях | ||||
| 1928 · 1932 · 1936
1992 · 1994 · 1998 · 2002 · 2006 · 2010 · 2014 |
||||
Нацыянальны алімпійскі камітэт Літвы быў створаны ў 1924 годзе і тады ж зборная гэтай краіны прыняла ўдзел у VIII летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы. У складзе каманды было 13 чалавек: 11 футбалістаў і 2 веласіпедысты. У 1928 годзе літоўская зборная бярэ ўдзел ва II зімовай Алімпіядзе ў Санкт-Морыцы (1 канькабежац) і ў IX летніх Гульнях у Амстэрдаме. На ўсіх гэтых Алімпіядах літоўская зборная засталася без узнагарод.
З 1932 года настае перапынак ва ўдзеле спартсменаў Літвы ў Алімпійскіх гульнях. З 1952 года Літва ўдзельнічае ў Алімпіядах у складзе зборнай СССР. Першыя алімпійскія медалі літоўскія спартсмены атрымалі ў 1952 годзе на Алімпійскіх гульнях у Хельсінкі (Сцяпас Бутаўтас, Юсцінас Лагунавічус, Казіс Пяткявічус; баскетбол, срэбра). Першымі літоўскімі алімпійскімі чэмпіёнамі ў складзе зборнай СССР у 1968 годзе сталі Дан Пазняк (бокс) і Васіліюс Матушэвас (валейбол), а першымі двухразовымі алімпійскімі чэмпіёнкамі сталі гандбалістка Алдона Чэсайцітэ-Ненененэ і баскетбалістка Ангеле Рупшыенэ (1976 і 1980). Два залатыя медалі на летняй Алімпіядзе 1988 у Сеуле заваяваў у спаборніцтвах на трэку веласіпедыст Гінтаўтас Умарас.
Пасля другога здабыцця Літвой незалежнасці літоўскі НАК быў адноўлены ў 1989 і прызнаны Міжнародным алімпійскім камітэтам у 1991 годзе. У 1992 годзе Літва прыняла ўдзел у XVIII зімовых Алімпійскіх гульнях у Альбервілі і ў XXV летніх Алімпійскіх гульнях у Барселоне і з тых часоў бралі ўдзел ва ўсіх Алімпіядах. Усяго, за час выступлення ў якасці незалежнай каманды, спартсмены Літвы заваявалі 16 алімпійскіх медалёў, з якіх 4 залатыя, 4 сярэбраныя і 8 бронзавых. Найбольшую колькасць медалёў заваявалі літоўскія лёгкаатлеты. Двухразовым алімпійскім чэмпіёнам стаў Віргіліус Алекна (кіданне дыска). Усе медалі былі атрыманы на летніх Алімпіядах.
Медальны залік
[правіць | правіць зыходнік]Медалі па гульнях
[правіць | правіць зыходнік]| Гульні | Золата | Срэбра | Бронза | Усяго |
|---|---|---|---|---|
| 1992 Альбервіль | 0 | 0 | 0 | 0 |
| 1992 Барселона | 1 | 0 | 1 | 2 |
| 1994 Лілехамер | 0 | 0 | 0 | 0 |
| 1996 Атланта | 0 | 0 | 1 | 1 |
| 1998 Нагана | 0 | 0 | 0 | 0 |
| 2000 Сідней | 2 | 0 | 3 | 5 |
| 2002 Солт-Лейк-Сіці | 0 | 0 | 0 | 0 |
| 2004 Афіны | 1 | 2 | 0 | 3 |
| 2006 Турын | 0 | 0 | 0 | 0 |
| 2008 Пекін | 0 | 2 | 3 | 5 |
| 2010 Ванкувер | 0 | 0 | 0 | 0 |
| 2012 Лондан | 2 | 1 | 2 | 5 |
| 2014 Сочы | 0 | 0 | 0 | 0 |
| Усяго | 6 | 5 | 10 | 21 |
Медалі паводле відаў спорту
[правіць | правіць зыходнік]| Sport | Золата | Срэбра | Бронза | Усяго |
|---|---|---|---|---|
| Акадэмічнае веславанне | 0 | 0 | 1 | 1 |
| Баскетбол | 0 | 0 | 3 | 3 |
| Бокс | 0 | 0 | 1 | 1 |
| Барацьба | 0 | 0 | 2 | 2 |
| Веласпорт | 0 | 0 | 1 | 1 |
| Веславанне на байдарках і каноэ | 0 | 1 | 0 | 1 |
| Лёгкая атлетыка | 3 | 1 | 1 | 5 |
| Парусны спорт | 0 | 1 | 0 | 1 |
| Плаванне | 1 | 0 | 0 | 1 |
| Сучаснае пяцібор'е | 1 | 2 | 1 | 4 |
| Стральба | 1 | 0 | 0 | 1 |
| Усяго | 6 | 5 | 10 | 21 |
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Статыстыка на Sports-reference.com Архівавана 24 студзеня 2016.
- Літва на афіцыйным сайце Алімпійскага руху
- Медалісты Алімпійскіх гульняў на сайце МАК. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 4 чэрвеня 2014.
- Нацыянальны алімпійскі камітэт Літвы (літ.) (англ.)