Літоўская акадэмія музыкі і тэатра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Літоўская акадэмія музыкі і тэатра
LMTA Palace.jpg
Заснаваны 1919
Студэнты 1 167
Сайт lmta.lt
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Літоўская акадэмія музыкі і тэатра (літ.: Lietuvos muzikos ir teatro akademija) — вышэйшая музычная і тэатральная навучальная ўстанова Літвы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першая кансерваторыя ў Літве была заснаваная ў Каўнасе ў 1933 годзе ў выніку рэарганізацыі музычнай школы, заснаванай ў 1919 годзе кампазітарам Юозасам Наўялісам.

Кіраўнікамі Каўнаскай кансерваторыі на працягу дзесяцігоддзя былі напераменку Юозас Груодзіс і Казімерас Віктарас Банайціс.

У 1943 годзе ў сувязі з ваеннымі дзеяннямі кансерваторыя была зачынена. У 1944 годзе работа Каўнаскай кансерваторыі была адноўленая, а ў 1945 годзе ў Вільні была заснавана Вільнюская кансерваторыя. У 1949 годзе дзве гэтыя навучальныя ўстановы былі аб’яднаны ў Літоўскую дзяржаўную кансерваторыю, якая працуе ў Вільні. У 1952 годзе ў кансерваторыі адкрылася акцёрскае аддзяленне. У 1989 годзе было адкрыта аддзяленне ў Каўнасе. У 1992 годзе кансерваторыя была перайменавана ў Літоўскую акадэмію музыкі, а ў 2004 годзе атрымала цяперашнюю назву.

Па стане на 1 студзеня 2005 года Акадэмія мела 1167 студэнтаў і 274 выкладчыкі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]