Літоўскі манетны двор
| Літоўскі манетны двор | |
|---|---|
| | |
| Краіна | |
| Адміністрацыйны цэнтр | |
| Тып арганізацыі | манетны двор |
| Заснаванне | |
| Дата заснавання | 10 снежня 1990[1][2] |
| Галіна | металаапрацоўка |
| Прадукцыя | манета |
| Колькасць супрацоўнікаў |
|
| Матчыная арганізацыя | Банк Літвы[d] |
| kalykla.lt (літ.) lithuanian-mint.com (англ.) lithuanian-mint.de (ням.) |
|
Літоўскі манетны двор — адзінае прадпрыемства ў Літве, якое займаецца чаканкай манет і дакладнай металаапрацоўкай. Заснавана ў 1990. Знаходзіцца ў Вільні.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Літоўскі манетны двор быў заснаваны ў выглядзе ўнітарнага дзяржаўнага прадпрыемства 10 снежня 1990[3]. У 2005 стаў закрытым акцыянерным таварыствам, усе акцыі якога належаць дзяржаве, але кіруе ім Банк Літвы[4]. Лічыцца, што прадпрыемства працягвае традыцыі чаканкі манет часоў ВКЛ.
Літоўскі манетны двор займаўся выпускам літаў, працягвае выпускай памятныя і юбілейныя манеты, дзяржаўныя ўзнагароды і знакі адрознення.
24 ліпеня 2015 пачаў масавую чаканку літоўскіх еўраманет[5].
Супрацоўніцтва з Беларуссю і іншымі краінамі
[правіць | правіць зыходнік]Літоўскі манетны двор з 2001 года чаканіць манеты для банкаў Арменіі і Беларусі[6]. Тут былі выраблены беларускія капейкі, якія былі ўведзены ў абарот пасля дэнамінацыі 2016 года.
У 2007 годзе ў Літве былі адчаканены першыя манеты для банка Кыргызстана.
У 2010 — прэзідэнцкі ордэн для Грузіі[5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Lithuanian Mint // MedalBook Праверана 14 студзеня 2022.
- ↑ а б https://kalykla.lt/istorija/ Праверана 2 студзеня 2023.
- ↑ Įmonė(нявызн.). Lietuvos monetų kalykla. Праверана 20 чэрвеня 2025.
- ↑ Valdymas(нявызн.). Lietuvos monetų kalykla. Праверана 20 чэрвеня 2025.
- ↑ а б Lietuvos Monetų Kalykla(нявызн.). Lietuvos monetų kalykla. Праверана 20 чэрвеня 2025.
- ↑ Новые белорусские деньги сделаны в Евросоюзе. naviny.by (10 лістапада 2015). Праверана 15 чэрвеня 2025.