Перайсці да зместу

Літургічныя кнігі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Літургікон, або Служэбнік (1692–1695), надрукаваны ў Супрасльскай друкарні і ўпрыгожаны гравіраванай выявай Караля Станіслава Радзівіла

Літургічныя кнігі, богаслужэбныя кнігі — выданні, якімі карыстаюцца хрысціянскія канфесіі ў час богаслужэння. Падзяляюцца на літургічныя кнігі для богаслужэння прыватнага (пры здзяйсненні таінстваў хрышчэння, шлюбу, адпяванняў) і грамадскага ў храмах.

Праваслаўная царква

[правіць | правіць зыходнік]
Супрасльскі ірмалой. Багдан Анісімавіч. 15981601
Тытульны аркуш Актоіха, надрукаванага ў Куцеінскай друкарні. 1646

У праваслаўі да 1-й катэгорыі належыць Трэбнік, да 2-й Служэбнік, Часаслоў (Часоўнік), Актоіх, Трыодзі (Посная і Кветная), Мінеі (Месячная і Агульная), Стыхірары, Ірмалогі і інш. Біблейскія кнігі Апостал, Евангелле, Псалтыр выкарыстоўваюцца і для грамадскага і прыватнага богаслужэння. Перакладзены з грэчаскай на царкоўна-славянскую мову. У XI — першай палове XVIII стагоддзя ў праваслаўнай царкве на тэрыторыі Беларусі дзейнічаў Статут канстанцінопальскіх храмаў — Тыпікон, які прадугледжваў комплекс кніг, што бяруць пачатак ад кірыла-мяфодзіеўскай традыцыі: Евангелле, Апостал, Псалтыр, Парамійнік, Эўхалагіён (Служэбнік і Трэбнік), спеўныя зборнікі і інш. У XV ст. асноўным рэгулятарам літургічных кніг стаў Ерусалімскі Статут[ru], паводле якога літургічныя кнігі чытаюцца ў час набажэнстваў і ў наш час.

Уніяцкая царква

[правіць | правіць зыходнік]

Ва ўніяцкай царкве пасля Брэсцкай уніі 1546 года святары працягвалі карыстацца праваслаўнымі літургічнымі кнігамі, але ў Служэбнік на ўзор рымска-каталіцкіх імшалаў былі ўнесены пэўныя змены, якія закранулі парадак літургіі і таінстваў. 25 сакавіка 1994 года Св. Кангрэгацыя Усходніх Цэркваў Ватыкана зацвердзіла беларускія пераклады тэкстаў літургіі, таінстваў, абрадаў пахавання памерлых, служб Часаслова, зробленыя ў пачатку 1990-х гг. у Лондане.

Рымска-каталіцкая царква

[правіць | правіць зыходнік]
Шэрбарнскі імшал[en] (XV ст.) — шэдэўр англійскага кнігапісання

У рымска-каталіцкай царкве галоўнай літургічнай кнігай з’яўляецца імшал (лац.: missale), які адпавядае Служэбніку і змяшчае чын імшы (месы) каталіцкай літургіі. Поўны яго склад пачаў ужывацца з IX ст. У 1563 годзе на Трыдэнцкім саборы прыняты новы імшал. Цяпер карыстаюцца рэдакцыяй 1634 года Missale Romanum (Рымскі імшал)[ru]. Сярод іншых літургічных кніг: Breviarium (Брэвіярый), Rituale Romanum[uk] (адпаведнік Трэбніка), Antiphonarium (збор усіх спеваў). Да Другога Ватыканскага сабору (19621965) усе каталіцкія літургічныя кнігі выдаваліся на лацінскай мове. На беларускіх землях друкаванне імшалаў пачалося ў XVII ст.Вільні).