Ліхаманка Заходняга Ніла

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вірус Заходняга Ніла
Global distribution of West Nile virus-CDC.gif
Распаўсюджанне хваробы на 2006 г.
МКХ-10 A92.392.3
МКБ-10-КМ A92.30 і A92.3
МКХ-9 066.3066.3
МКБ-9-КМ 066.4[1] і 066.40[1]
DiseasesDB 30025
MeSH D014901
Commons-logo.svg Ліхаманка Заходняга Ніла на Вікісховішчы
Укус самкі камара

Ліхаманка Заходняга Ніла (ЛЗН) — інфекцыя, што перадаецца праз укус членістаногіх, пераважна крывасмокавых камароў. Месцамі размнажэння камароў ёсць вадаёмы, ямы, канавы, кар'еры, цыстэрны і бочкі з дажджавой вадой, падвалы жылых будынкаў, хлявы і свірны. Вірус пераносіцца пералётнымі птушкамі. Заражэнне ўяўляе смяротную пагрозу праз паражэнне мозга (энцэфаліт) і яго абалонак (менінгіт).

Упершыню вірус выявілі ў 1937 годзе ў крыві жыхаркі вытокаў Ніла. Беларускі навукова-даследчы інстытут эпідэміялогіі і мікрабіялогіі атрымаў першы штам віруса ў Беларусі ў 1985 г. пры даследаванні біяпробаў унутраных органаў 62 пералётных птушак уздоўж штучных вадаёмаў рыбнай гаспадаркі «Трэмля» (Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць) падчас экспедыцыі па выяўленні арбавірусаў. Пазней штам віруса вылучылі ў Белавежскай пушчы ў камароў роду Aedes і ў крыві мясцовага жыхара.

Папярэджанне[правіць | правіць зыходнік]

Падвешаны да столю накамарнік для ложка

Заражэнне папярэджвае нанясенне на адкрытую скуру рэпелентаў супраць камароў, устанаўленне на вокнах і фортках маскітных сетак, трыманне закрытымі ёмістасцей з вадой, прачышчэнне вадасцёкаў для ўнікання працяглага існавання лужынаў, дэзінсекцыя вадаёмаў і затопленых падвалаў.

Праявы[правіць | правіць зыходнік]

Хвароба выяўляецца праз пад'ём тэмпературы цела, дрыжыкі, галаўны, мышачны і сустаўны боль. Адзначаюцца млоснасць і ваніты, павелічэнне лімфатычных вузлоў, сыпка на скуры. Аб пранікненні інфекцыі ў цэнтральную нервовую сістэму (ЦНС) сведчыць мышачная слабасць, сутаргі, зніжэнне адчувальнасці і парушэнне свядомасці (кома). Таксама пашкоджваюцца сасудзістая абалонка і сятчатка вачэй (страта зроку)[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Disease Ontology release 2019-05-13 — 2019-05-13 — 2019. Праверана 15 мая 2019.
  2. Надзея Нікалаева. Ліхаманка Заходняга Ніла — інфекцыя зусім блізкая // Звязда : газета. — 9 верасня 2010. — № 176 (26784). — С. 3. — ISSN 1990-763x.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]