Перайсці да зместу

Лічбавая дыстрыбуцыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Лічбавая дыстрыбуцыя або лічбавае распаўсюджванне, распаўсюджванне праз інтэрнэт — гэта форма распаўсюджвання лічбавага кантэнту, такога як аўдыё, відэа, электронныя кнігі, відэагульні і праграмнае забеспячэнне, праз інтэрнет. З’яўляецца альтэрнатывай фізічным носьбітам інфармацыі, такім як аптычныя дыскі, відэакасеты, папера і картрыджы.

Адной з формаў лічбавай дыстрыбуцыі з’яўляюцца стрымінгавыя сэрвісы, якія прадугледжваюць, што кліентская праграма на прыладзе карыстальніка атрымае доступ да пэўнага кантэнта па запыце на абмежаваны час. Іншы падыход заключаецца ў дазволе спампаваць файл цалкам на прыладу карыстальніка і захоўваць яго пастаянна з магчымасцю аўтаномнага доступу, часам з нейкай формай абароны ад капіравання.

Для таго, каб гарантаваць даступнасць кантэнта ў розных рэгіёнах і хуткасць яго перадачы, выкарыстоўваюцца так званыя сеткі дастаўкі кантэнту (англ.: content delivery network, CDN). [1] Альтэрнатывай для іх з’яўляюцца тэхналогіі пірынгавага абмену файламі (англ.: peer-to-peer, P2P).

Сэрвісы лічбавай дыстрыбуцыі

[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя з найбольш вядомых сэрвісаў лічбавай дыстрыбуцыі пералічаны ніжэй.

Электронныя кнігі

[правіць | правіць зыходнік]

Праграмнае забеспячэнне

[правіць | правіць зыходнік]
  1. What Is a CDN? How Does a CDN work? (англ.). Cloudflare. Архівавана з першакрыніцы 3 June 2019. Праверана 1 June 2019.