Ліянель Месі
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Ліянель Андрэс Месі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
24 чэрвеня 1987[1][2][…] (35 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 170 см[5] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 72 кг[5] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 30 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Ліяне́ль Андрэ́с Ме́сі (ісп.: Lionel Andrés Messi; нар. 24 чэрвеня 1987, Расарыа, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, нападнік французскага клуба «Пары Сен-Жэрмен» і нацыянальнай зборнай Аргенціны.
Чэмпіён свету 2022 года, уладальнік Кубка Амерыкі 2021 года. У 2009, 2010, 2011, 2012, 2015 і 2019 гадах быў прызнаны найлепшым футбалістам года па версіі FIFA.
Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 24 чэрвеня 1987 года ў Расарыа, Аргенціна. Ягоны бацька Хорхе Месі працаваў на фабрыцы, а маці Селія Месі (Кучыціні) — часткова занятая прыбіральшчыца. Сям’я ягонага бацькі паходзіць з італьянскага горада Анкона, адкуль ягоны прашчур Анджэла Месі эміграваў у Аргенціну ў 1883 годзе. Ліянель мае двух старэйшых братоў — Радрыга і Маціяса, а таксама сястру Марыю Соль. Месі стаў займацца футболам ва ўзросце пяці гадоў, выступаючы за мясцовы клуб «Грандолі». На першыя трэніроўкі яго прывозіла бабуля, якая была адзінай у сям’і, хто хацеў бачыць Ліянеля футбалістам[6]. Пасля «Грандолі» Ліянель перайшоў у «Ньюэлс Олд Бойз», які таксама базуецца ў Расарыа. Ва ўзросце дзесяці гадоў у Ліянеля дыягназавалі дэфіцыт гармона росту. «Рывер Плэйт» праяўляў інтарэс да хлопца, але не меў дастатковых сродкаў на ягонае лячэнне. Калі Ліянелю было 13 гадоў, адзін з акцыянераў «Барселоны» даведаўся пра маладога гульца. Пасля прагляду футбаліста спартыўны дырэктар клуба Карлас Рэшак здолеў пераканаць савет дырэктароў аплаціць пераезд сям’і Месі ў Еўропу і ягонае лячэнне.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
З 13 гадоў Ліянель гуляў у моладзевым складзе «Барселоны», у першым жа сваім матчы аформіўшы «покер». За асноўны склад іспанскага клуба Месі дэбютаваў 17 кастрычніка 2003 года ў таварыскай сустрэчы з партугальскім «Порту». Пасля матча газета «El Mundo» напісала: «У гэтага хлопца левая нага Марадоны, хуткасць Кройфа і пас Раналдынью».
22 снежня 2020 форвард «Барселоны» стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі футбола па галах за адзін клуб. Забіўшы свой 644-ы мяч, ён пераўзыйшоў дасягненне Пеле[7].
1 ліпеня 2021 года па заканчэнні кантракта з «Барселонай» стаў свабодным агентам. Планавалася, што будзе падпісана новае пагадненне, аднак 5 жніўня клуб абвясціў, што новы кантракт не можа быць заключаны з-за фінансавых абмежаванняў Ла Лігі. 10 жніўня Месі падпісаў двухгадовае пагадненне з французскім «Пары Сен-Жэрмен» з магчымасцю падаўжэння яшчэ на год. У новым клубе ён атрымаў кашулю з нумарам 30, пад якім выступаў у пачатку кар’еру ў «Барселоне».
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Да свайго дэбюту ў моладзевай камандзе Аргенціны Месі атрымаў запрашэнне выступаць за нацыянальную зборную Іспаніі, але адхіліў яго. У чэрвені 2004 года ён нарэшце дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Аргенціны ў матчы супраць Парагвая.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Персанальныя[правіць | правіць зыходнік]
- Уладальнік Залатога мяча: 2009, 2010, 2011, 2012, 2015, 2019, 2021
Клубныя[правіць | правіць зыходнік]
Барселона:
- Чэмпіён Іспаніі (10): 2005, 2006, 2009, 2010, 2011, 2013, 2015, 2016, 2018, 2019
- Уладальнік Кубка Іспаніі (7): 2009, 2012, 2015, 2016, 2017, 2018, 2021
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі (7): 2006, 2009, 2010, 2011, 2013, 2016, 2018
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў (4): 2006, 2009, 2011, 2015
- Уладальнік Суперкубка УЕФА (3): 2009, 2011, 2015
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету (3): 2009, 2011, 2015
«Пары Сен-Жэрмен»:
- Чэмпіён Францыі: 2022
- Уладальнік Суперкубка Францыі: 2022
Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]
Зборная Аргенціны:
- Чэмпiён свету: 2022
- Пераможца Кубка Амерыкі: 2021
- Пераможца Фіналісімы: 2022
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету: 2014
- Чэмпіён Алімпійскіх гульняў: 2008
- Пераможца маладзёжнага чэмпіянату свету: 2005
- Сярэбраны прызёр Кубка Амерыкі (3): 2007, 2015, 2016
- Бронзавы прызёр Кубка Амерыкі: 2019
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #137928408 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Lionel Andrés Messi // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lionel Andrés Messi // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #137928408 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ а б https://www.fcbarcelona.com/football/first-team/staff/players/2018-2019/messi
- ↑ «Блоха» Архівавана 31 мая 2011., championat.ru (руск.)
- ↑ sport.tut.by Архівавана 25 снежня 2020.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ліянель Месі
- Нарадзіліся 24 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў Расарыа
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Аргенціны
- Ігракі зборнай Аргенціны па футболе
- Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен
- Ігракі ФК Барселона
- Ігракі ФК Барселона B
- Ігракі ФК Барселона C
- Уладальнікі «Залатога мяча»
- Алімпійскія чэмпіёны ад Аргенціны
- Алімпійскія чэмпіёны па футболе
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
- Уладальнікі трафея Пічычы
- Паслы добрай волі ЮНІСЕФ
- Чэмпіёны свету па футболе
- Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе