Лія Меджыдаўна Ахеджакава
Лія Меджыдаўна Ахеджакава | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | акцёрка |
Дата нараджэння | 9 ліпеня 1938 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Валерый Бенедыктавіч Носік[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Лія Меджыдаўна Ахеджакава (руск.: Лия Меджидовна Ахеджакова; нар. 9 ліпеня 1938, Дніпро) — расійская актрыса тэатра і кіно, народная артыстка Расіі (1994).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў 1938 годзе ў Днепрапятроўску, у артыстычнай сям’і. У 1961 годзе скончыла адыгейскую студыю ГІТІСа.
У 1961—1977 гадах у маскоўскім Тэатры юнага гледача, пачынала як травесці. З 1977 да 2023 года ў тэатры «Сучаснік». З сярэдзіны 1990-х гадоў іграе ў антрэпрызах і іншых тэатрах. Вострахарактарная актрыса, імкнецца да гратэску і трагікамедыі.
З 1973 года здымаецца ў кіно. Актрыса шырока вядомая па ролях у карцінах Эльдара Разанава «Іронія лёсу», «Службовы раман», «Гараж», «Старыя клячы» і «Нябёсы запаветныя». Супрацоўнічала з іншымі рэжысёрамі, у прыватнасці з Аляксеем Германам («Дваццаць дзён без вайны») і Уладзімірам Мяньшовым («Масква слязам не верыць»).
Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Прэмія «Ніка» ў намінацыі «Гонар і годнасць» (2015).
Зноскі
- Асобы
- Нарадзіліся 9 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Днепрапятроўску
- Выпускнікі ДІТМа
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
- Кавалеры ордэна Пашаны
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Народныя артысты Расійскай Федэрацыі
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых
- Лаўрэаты прэміі «Ніка»
- Актрысы Расіі