Лі Пом Сок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лі Пом Сок
прэм’ер-міністр Паўднёвай Карэі
1 жніўня 1948 — 21 красавіка 1950
Пераемнік Сін Сон Мо[d]

Нараджэнне 20 кастрычніка 1900(1900-10-20)
Смерць 11 мая 1972(1972-05-11) (71 год)
Месца пахавання
Бацька Q12611419?
Жонка Maria Kim[d]
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дыпламат, ваенны, змагар Супраціўлення
Званне генерал
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лі Пом Сок (кар. 이범석, 李範奭; 20 кастрычніка 1900 — 11 мая 1972) — карэйскі барацьбіт за незалежнасць, першы прэм’ер-міністр Рэспублікі Карэя (1948—1950).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька Лі быў нашчадкам сына вана Седжона  (укр.) і служыў афіцэрам у арміі Часона[1].

Яшчэ падлеткам удзельнічаў у акцыях у падтрымку незалежнасці, за што быў сасланы ў Кітай. У 1919 годзе пачаў вучыцца ў Ваеннай акадэміі, школе, мэтай якой было будаўніцтва новай арміі для барацьбы за незалежнасць. Неўзабаве Лі ўдзельнічаў у бітве пры Ціншаньлі — шасцідзённай баталіі ва Усходняй Маньчжурыі. Пасля ён стаў генералам карэйскай вызваленчай арміі Часовага ўрада Рэспублікі Карэя.

У 1945 годзе Лі спрабаваў вярнуцца на радзіму, аднак быў вымушаны застацца ў выгнанні. Ужо ў наступным годзе ён усё ж здолеў вярнуцца ў Карэю, дзе ўдзельнічаў у заснаванні карэйскага Нацыянальнага моладзевага корпуса. Пасля таго Лі Пом Сок аб’яднаўся з Лі Сын Манам з мэтай усталявання ўнітарнага ўрада ў Паўднёвай Карэі. 1 жніўня 1948 года Лі стаў першым прэм’ер-міністрам новаўтворанай дзяржавы. Займаў пасаду старшыні ўрада да красавіка 1950 года.

Пасля выхаду ў адстаўку Лі Пом Сок быў паслом сваёй дзяржавы ў Рэспубліцы Кітай, а таксама сакратаром унутраных спраў Паўднёвай Карэі. У 1952 і 1956 гадах балатаваўся на пасаду віцэ-прэзідэнта, зрэшты абодва разы прайграў выбары. На працягу 1960-х гадоў узначальваў апазіцыю. У канцы сваёй кар’еры Лі быў дарадцам Савета Нацыянальнага аб’яднання, а таксама настаўнікам тады яшчэ сенатара Пак Чон Хі.

10 мая 1972 года Лі атрымаў ступень доктара філасофіі ў Тайваньскай Кітайскай акадэміі. На наступны дзень ён памёр ад сардэчнага прыступу. Быў пахаваны 17 мая на нацыянальных могілках у Сеуле.

Зноскі

  1. 철기 이범석 장군 기념사업(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2021. Праверана 9 липня 2020. (кар.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • 이범석(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2012. Праверана 9 липня 2020.