Лі Страсберг
Лі Страсберг | |
---|---|
Lee Strasberg | |
Імя пры нараджэнні | Ізраэль Страсберг |
Дата нараджэння | 17 лістапада 1901[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 лютага 1982[1][2][…] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Paula Strasberg[d] і Anna Strasberg[d] |
Дзеці | Susan Strasberg[d] і John Strasberg[d] |
Прафесія | акцёр, рэжысёр, настаўнік |
Кар’ера | 1937—1981 |
Узнагароды |
зорка на галівудскай «Алеі славы»[d] |
IMDb | ID 0833448 |
methodactingstrasberg.com | |
![]() |
Лі Страсберг (англ.: Lee Strasberg; 17 лістапада 1901, Буданаў, Аўстра-Венгрыя — 17 лютага 1982, Нью-Ёрк) — амерыканскі тэатральны рэжысёр, кіраўнік акцёрскай студыі, акцёр, тэатральны педагог і прадзюсар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 17 лістапада 1901 года ў аўстра-венгерскім мястэчку Буданаў (цяпер у Церабаўлянскім раёне Цярнопальскай вобласці Украіны), у яўрэйскай сям'і Іды і Борух-Меер Страсберга. Разам з бацькамі эміграваў у ЗША ў 1908 годзе.
У 1931 годзе стаў адным з заснавальнікаў тэатральнага калектыву Group Theatre. У 1949 годзе пачаў працаваць у школе акцёрскага майстэрства Actors Studio ў Нью-Ёрку. У 1952 годзе стаў яе кіраўніком, навучанне вёў па сваёй методыцы на аснове сістэмы Станіслаўскага. Сярод выпускнікоў школы шмат вядомых акцёраў - Пол Ньюман, Аль Пачына, Мэрылін Манро, Джэйн Фонда, Дасцін Хофман, Роберт Дэ Ніра, Марлан Бранда, Мікі Рурк.
У 1966 годзе заснаваў Actors Studio West ў Лос-Анджэлесе. У 1969 годзе заснаваў Тэатральны інстытут Лі Страсберга. У 1974 годзе сыграў ролю другога плана ў фільме «Хросны бацька-2». За гэтую ролю Страсберг намінаваўся на кінапрэміі «Оскар» і «Залаты глобус».
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Першая жонка - Нора (Nora Krecaun), 1926-1929 гады. У 1934-1966 гадах быў жанаты на актрысе Поле Страсберг. Іх дзеці - актрыса Сьюзан Страсберг і выкладчык акцёрскага мастацтва Джон Страсберг. Трэцяя жонка - Ганна Мізрахі. Дзеці - Давід і Адам. Быў блізкім сябрам сваёй вучаніцы Мэрылін Манро, якая адпісвала яму большую частку сваёй маёмасці.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Lee Strasberg // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Lee Strasberg // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118845802 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ LIBRIS — 2004. Праверана 24 жніўня 2018.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Лі Страсберг на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Афіцыйны сайт (англ.)
- Тэатральны інстытут Лі Страсберга Архівавана 18 студзеня 2009. (англ.)
- John Strasberg Studios (англ.)
- Асобы
- Нарадзіліся 17 лістапада
- Нарадзіліся ў 1901 годзе
- Нарадзіліся ў Тэрэбоўлянскім павеце
- Памерлі 17 лютага
- Памерлі ў 1982 годзе
- Памерлі ў Нью-Ёрку
- Пахаваныя ў штаце Нью-Ёрк
- Нарадзіліся ў Буданаве
- Тэатральныя рэжысёры паводле алфавіта
- Тэатральныя рэжысёры ЗША
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры ЗША
- Акцёры XX стагоддзя
- Тэатральныя педагогі ЗША
- Прадзюсары паводле алфавіта
- Прадзюсары ЗША