Лі Хі Хо
| Лі Хі Хо | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| кар.: 이희호 | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Сон Мюн Сун[d] | ||||||
| Пераемнік | Квон Ян Сук | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
21 верасня 1922 |
||||||
| Смерць |
10 чэрвеня 2019 (96 гадоў) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Муж | Кім Тэ Джун[1] | ||||||
| Дзеці | Кім Хон Голь[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | метадызм[d] | ||||||
| Адукацыя | |||||||
| Месца працы | |||||||
Лі Хі Хо (кар.: 이희호; 21 верасня 1922, Сеул — 10 чэрвеня 2019, Сеул) — паўднёвакарэйская палітык, змагарка за правы жанчын і забеспячэнне міру. Першая лэдзі Паўднёвай Карэі (1998—2003).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў Сеуле падчас японскай акупацыі Карэі. З 1942 года вучылася на факультэце гуманітарных навук і мастацтваў каледжа Іхва (цяпер Жаночы універсітэт Іхва), але з-за палітыкі японскіх улад вучобу перапыніла. У 1946 годзе стала вывучаць англійскую філалогію ў Педагагічным каледжы Сеўльскага ўніверсітэта. Атрымала ступень бакалаўра.
З 1962 года да 2009 года была замужам за 8-м прэзідэнтам Паўднёвай Карэі Кім Дэ Джунам. У сям’і нарадзіўся адзін сын; акрамя таго, Лі Хі Хо была мачахай для дваіх сыноў Кіма ад першага шлюбу.
Адна з першых феміністак Паўднёвай Карэі. На працягу ўсяго свайго жыцця актыўна выступала за пашырэнне правоў і магчымасцей жанчын і выкараненне гендэрнай дыскрымінацыі. Падчас аўтарытарных рэжымаў разам з Кім Дэ Чжунам удзельнічала ў прадэмакратычных рухах, пазней — працавала над паляпшэннем міжкарэйскіх адносін. Узначальвала цэнтр міру Кім Дэ Чжуна, які быў заснаваны яе мужам для садзейнічання міру і канструктыўным міжкарэйскім адносінам, а таксама для барацьбы з беднасцю. Суправаджала мужа на Міжкарэйскі саміт (2000).
Лі памерла ва ўзросце 96 гадоў ад раку печані 10 чэрвеня 2019 года ў Сеуле.
Пахавана на Сеўльскіх нацыянальным могілках.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Першыя лэдзі Паўднёвай Карэі
- Нарадзіліся 21 верасня
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся ў Сеуле
- Памерлі 10 чэрвеня
- Памерлі ў 2019 годзе
- Памерлі ў Сеуле
- Пахаваныя на Сеульскіх нацыянальных могілках
- Выпускнікі Сеульскага ўніверсітэта
- Асобы
- Памерлі ад раку печані
- Постаці фемінізму
- Жанчыны-палітыкі
- Палітыкі XX стагоддзя
- Палітыкі Паўднёвай Карэі
- Грамадскія дзеячы Паўднёвай Карэі