Перайсці да зместу

Людміла Канстанцінаўна Сухнат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Л. К. Сухнат)
Людміла Канстанцінаўна Сухнат
Сцяг7-ы Міністр асветы БССР
1985 — 1988
Кіраўнік урада Уладзімір Бровікаў
Міхаіл Кавалёў
Папярэднік Міхаіл Мінкевіч
Пераемнік Міхаіл Дзямчук

Нараджэнне 1938(1938)
Адукацыя
Узнагароды
Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь

Людмі́ла Канстанці́наўна Сухнат (нар. 1938, в. Капланаўка Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі педагог, савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, міністр асветы БССР (1985—1988), заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь.

У 1960 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.М. Горкага.

Пасля заканчэння інстытута працавала настаўнікам у сярэдніх школах, затым інспектарам, намеснікам загадчыка Мінскага гарадскога аддзела народнай адукацыі.

З 1970 па 1983 гады працавала У Першамайскім раёне г. Мінска намеснікам старшыні, старшынёй выканкама раённага Савета народных дэпутатаў, сакратаром райкама КПБ.

У 1983—1984 гадах была абраная і працавала сакратаром Мінскага гаркама КПБ.

У 1985 годзе прызначана міністрам асветы Беларускай ССР, а з 1988 года (год рэарганізацыі сістэмы адукацыі рэспублікі) па 1994 год працавала першым намеснікам міністра народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь. У гэты перыяд з 1989 па 1992 Людміла Канстанцінаўна па службовых абавязках непасрэдна кіравала працай Упраўлення прафтэхадукацыі.