Леанід Леанідавіч Барткевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Л. Л. Барткевіч)
Леанід Барткевіч
Поўнае імя Леанід Леанідавіч Барткевіч
Дата нараджэння 25 мая 1949(1949-05-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 красавіка 2021(2021-04-13)[1] (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна СССР
Беларусь
Расія
Жонка Вольга Валянцінаўна Корбут
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак
Інструменты Гітара
Жанры Фолк-рок
Калектывы Песняры
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР
bortkevi.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леані́д Леані́давіч Бартке́віч (25 мая 1949, Мінск — 13 красавіка 2021, Мінск) — беларускі спявак і музыкант, саліст ансамбля «Песняры». Заслужаны артыст Беларусі (1979).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У дзяцінстве быў салістам у хоры хлапцоў Мінскага палаца піянераў. Пасля сканчэння музычнай школы па класе трубы быў салістам харавога ансамбля «Юнацтва» пры Мінскай кансерваторыі.

Адукацыю атрымаў у Мінскім архітэктурным тэхнікуме па спецыяльнасці «Праектаванне». Пад час навучання ў тэхнікуме быў салістам мясцовага аркестру, у далейшым стаў вакалістам створанага ім вакальна-інструментальнага ансамбля «Залатыя яблыкі».

Некаторы час працаваў архітэктарам у «Белдзіпрасельбудзе». З 1970 года ўвайшоў у склад вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры».

У 1977 годзе Леанід Барткевіч развёўся з першай жонкай і ажаніўся з Вольгай Корбут, вядомай савецкай гімнасткай.

У 1980 годзе паступіў у Расійскі інстытут тэатральнага мастацтва (ГІТІС). У тым жа годзе з-за немагчымасці сумяшчаць гастролі і вучобу пакінуў ансамбль «Песняры». З 1983 года быў салістам Беларускага тэлебачання і радыё. Некаторы час быў удзельнікам ансамбля «Мальвы», а таксама працаваў салістам ва «Укрканцэрце». Потым быў вакалістам Дзяржаўнага радыё і тэлебачання СССР.

У 1989 годзе з жонкай, Вольгай Корбут і сынам Рычардам пераехаў у ЗША, але ў 2000 годзе вярнуўся ў Беларусь і зноў некаторы час працаваў у «Песнярах». Пасля смерці Уладзіміра Мулявіна Леанід Барткевіч арганізаваў у Расіі музычны калектыў з назвай «ансамбль „Песняры“», зарэгістраваўшы аднаіменную гандлёвую марку.

Аўтар біяграфічнай кнігі «„Песняры“ и Ольга» (2003).

Каталік па веравызнанню.

Памёр 13 красавіка 2021 года[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Саліст-вакаліст ансамбля «Песняры» вядомы выкананнем песень «Александрына», «Белоруссия», «Бярозавы сок», «Вераніка» і інш. Найбольш адказныя сола ў работах «Гусляр» І. Лучанка і «Песня пра долю» У. Мулявіна[3]. Запісаў з ансамблем і сола шмат беларускіх народных песень на магнітную стужку і грампласцінкі (некаторыя ў дуэце з Данчыкам).

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Лаўрэат I прэміі Усесаюзнага конкурсу савецкай песні (1973).

Зноскі

  1. https://news.tut.by/culture/726322.html
  2. Памёр «пясняр» Леанід Барткевіч
  3. Барткевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]