Луіджы Пірандэла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Л. Пірандэла)
Луіджы Пірандэла
Luigi Pirandello
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 чэрвеня 1867(1867-06-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 снежня 1936(1936-12-10)[4][2][…] (69 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства  Італія
Жонка Maria Antonietta Portulano[d]
Дзеці Фаўста Пірандэла[d] і Стэфана Пірандэла[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, пісьменнік, паэт, раманіст, сцэнарыст, рэжысёр
Гады творчасці 18931936
Мова твораў італьянская мова
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі Нобелеўская прэмія па літаратуры (1934)
Подпіс Выява аўтографа
pirandelloweb.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Луіджы Пірандэла (італ.: Luigi Pirandello; 28 чэрвеня 1867, Агрыджэнта, Італія — 10 снежня 1936) — італьянскі пісьменнік, драматург.

Вучыўся ў Рымскім і Бонскім (Германія) універсітэтах. У 1898 прафесар педагагічнага каледжа ў Рыме.

Дэбютаваў як паэт у 1889 (зборнік «Радасны боль»). Раннія творы напісаны ў традыцыях верызму (зборнікі навел «Каханне без кахання», 1894; «Навелы на год», т. 1-5, 1901-19). У раманах «Адвержаная» (1901), «Нябожчык Матыя Паскаль» (1904) і інш., філасофска-псіхалагічных трагікамедыях «Шэсць персанажаў у пошуках аўтара» (паст. 1921), «Генрых IV» (паст. 1922), «Кожны па-свойму» (паст. 1924), «Сёння мы імправізуем» (паст. 1930) і інш. паказаны вобразы «негераічных» герояў, ілюзорнасць чалавечых ідэалаў, адзінота, няўстойлівасць і недасканаласць грамадскіх адносін, гульня выпадку ў лёсах людзей.

Луіджы Пірандэла адыграў значную ролю ў перабудове італьянскага і еўрапейскага тэатра XX ст. Яму прысуджана Нобелеўская прэмія па літаратуры 1934.

Апавяданне Пірандэла «Пара жаўрукоў» на беларускую мову пераклаў Валерый Буйвал.

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. а б Luigi Pirandello // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. а б Пиранделло Луиджи // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. а б Teatro di Torino — 1925. Праверана 17 верасня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]