Леан Скрабецкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Л. Скрабецкі)
Леан Скрабецкі
Музычная дзейнасць
Прафесіі піяніст, музычны педагог, дырыжор, кампазітар

Леан Скрабе́цкі — піяніст, педагог, дырыжор, кампазітар 19 ст. Творчае жыццё звязана з Беларуссю і Расіяй.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З сярэдзіны 1850-х гг. у Магілёве, выступаў у канцэртах як выканаўца на фартэпіяна і фісгармоніі, дырыжыраваў аркестрам мясцовых аматараў, навучаў ігры на розных інструментах. З канца 1868 года ў Віцебску, з 1869 года ў Мінску, дзе дырыжыраваў Мінскім гарадскім аркестрам. У 18761880 гадах адзін з дырыжораў музычнага таварыства ў г. Растоў-на-Доне.

Аўтар шэрагу фартэпіянных і вакальных твораў, якія друкаваліся ў Вільні і Варшаве; артыкулаў пра музычнае жыццё Магілёва ў польскім музычным часопісе «Ruch Muzyczny»  (польск.) («Музычны рух»). Супрацоўнічаў з рэдакцыямі газет «Могилёвские губернские ведомости» і «Донская пчела».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]