Леаніла Усцінаўна Чарняўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Л. Чарняўская)
Леаніла Усцінаўна Чарняўская
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 16 лістапада 1893(1893-11-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 верасня 1976(1976-09-26) (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Максім Іванавіч Гарэцкі
Дзеці Галіна Максімаўна Гарэцкая
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчыца, пісьменніца
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Леаніла Усцінаўна Чарняўская (Гарэцкая) (16 лістапада 1893, вёска Таргуны, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць — 26 верасня 1976) — беларускі празаік, перакладчык, педагог, жонка класiка беларускай лiтаратуры Максiма Гарэцкага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сялянскай сям'і 16 лістапада 1893 года. Скончыла Марыінскае вышэйшае вучылішча ў Вільні (1910). З 1911 працавала настаўніцай пачатковай школы ў сяле Залессе на Дзісеншчыне. Паводле стану на 1914 год, працавала настаўніцай у вышэйшай пачатковай вучэльні ў Глыбокім[1]. У 1919—1923 гг. выкладала беларускую мову ў Віленскай беларускай гімназіі, а ў кастрычніку 1923 года разам з мужам, пісьменнікам Максімам Гарэцкім, прыехала ў Мінск. Затым жыла ў Горках Магілёўскай вобласці. У 1932 годзе пераехала ў Кіраў (былая Вятка), куды быў высланы муж, працавала выхавацельніцай у дзіцячым садзе, потым жыла ў гарадскім пасёлку Пясочня (цяпер г. Кіраў Калужскай вобласці), у Ленінградзе (з 1947 года). Памерла 26 верасня 1976 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першая праца выйшла ў 1919 годзе — зборнік «Дзяціныя гульні» (Вільня). Першае апавяданне «Мікітка» апублікавала ў 1921 годзе (газета «Наша думка», Вільня). Аўтар чытанкі «Родны край» для 1, 2, 3, 4 года навучання (1919, перавыдавалася да 1936 года). Выйшлі кнігі прозы «Апавяданні», «Валуй — камісар часоў Кераншчыны», «Падарожніца», «Бяздзетуха» (усе ў 1930), «Апавяданні» (1983), кнігі для дзяцей «Варка» (1928), «Кот Знайдзён» (1929), «Андрэйка» (1930), «Перамога» (1932), «Лявонка» (1932), «Сталёвы конь» (1933), «Жук» (1960), «Казёл Мэка і Кудла» (1979).

Пераклала на беларускую мову аповесці В.Забайкальскага «Маленькія чырвонаармейцы» (1931), А.Іркутава «Пан Бергер падае ў адстаўку» (1931), Я.Хазіна «Барабаншчык рэвалюцыі» (1932), «Апавяданні старога матроса» С.Заяіцкага (1930), «Рэха» Э.Ажэшкі (Вільня, 1919), «Гісторыю аднаго мядзведзя» Э.Сэтана-Томпсана (1927), «Бунт Моці-Гёджа» Р.Кіплінга (1927), «Прыгоды Фрыдрыха Крона ў Сярэдняй Эўропе. Расстрэл рабочай моладзі ў Радожыне» Г.Краўса (1932), «Тыля Уленшпігеля» Ш. дэ Кастэра (1934), а для чытанкі «Родны край» — урыўкі з твораў А.Чэхава, А.Серафімовіча, У.Гаршына, Г.Караленкі, Д.Маміна-Сібірака і інш.

Зноскі

  1. Памятная книжка Виленской губернии на 1915 год.. — Вильно, 1914. — С. 176.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Леаніла Усцінаўна Чарняўская // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
  • Леаніла Усцінаўна Чарняўская. Кароткі даведнік.Пісьменнікі савецкай Беларусі.-Мн.: 1984. С.361-362.
  • Леаніла Усцінаўна Чарняўская.Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва.Т.1.-Мн.: 1984. С. 533.
  • Азгур,З. То, что помнится. - Мн.: 1984. С.29-30.
  • Брыль, Янка. Пасля лемантара. У кн.: Сёння і памяць. -Мн.: 1985. С. 182, 188-189.
  • Гарэцкая, Галіна. Пра маю маці – Леанілу Чарняўскую// Чарняўская, Леаніла.Казёл Мэка і Кудла. - Мн.: 1979. С.122-126.
  • Гарэцкая, Галіна. Пра маці // ЛіМ. 1983. 18 ліст.
  • Гарэцкая, Галіна. Наша сям’я // Максім Гарэцкі. Успаміны. Артыкулы. Дакументы. – Мн.: 1984. С. 21-59.
  • Кенька, М. Талант дабрыні. - Лім. 1984. 11 мая.
  • Ліўшыц, Уладзімір. Жанчына вялікага сэрца і мужнасці.// Раскопкі вакол Горацкага "Парнаса".- Горкі: 2001. С. 147-154.
  • Шушкевіч,С.П. Душой с родным краем.- Лім. 1968. 22 ліст.
  • Хорсун, С.Шчырасцю светляцца словы.- Полымя. 1983. №12. С.210-211.


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]