МАЗ-СПОРТаўта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Шаўковы шлях 2016

МАЗ-СПОРТаўта (СК "МАЗ-СПОРТаўта", MAZ-SPORTauto) — беларуская спартыўная каманда па ралі-рэйдам Мінскага аўтамабільнага завода (Мінск, Рэспубліка Беларусь). Каманда выступае на гоначных аўтамабілях маркі МАЗ.

Гісторыя СК "МАЗ-СПОРТаўта"[правіць | правіць зыходнік]

Каманда была створана ў 2010 годзе. Для спартыўнага аўтамабіля за аснову быў узяты серыйны паўнапрывадны грузавік МАЗ-5309. Першая спартыўная машына была сабрана ў сціснутыя тэрміны на магутнасцях эксперыментальнага цэха заводу. У машыне была ўсталявана 16-ступеністая каробка перадач ZF, шыны Continental, рухавік Д280.5-14 (800 к.с., 8 цыліндраў, аб'ём 17,2 літраў, падрыхтаваны Мінскім маторным заводам).

У першай жа гонцы «Шаўковы шлях—2010» каманда фінішавала на 12 месцы[1] Макет першага спартыўнага грузавіка МАЗ-5309RR зараз усталяваны ў ведамасным дзіцячым летнім лагеры «Зубраня»[2].

На другім для каманды[3] «Шаўковым шляху—2011» грузавікі СК "МАЗ-СПОРТаўта" занялі 18-е і 23-е месцы[4]. На гэтай гонцы быў прадстаўлены другі[5] гоначны балід каманды (новая версія спартыўнага грузавіка была істотна палегчана, былі ўзмоцнены рысоры) і мадэрнізавана машына тэхнічнага суправаджэння[6].

Першым начальнікам каманды быў Рыгор Пацкевіч. У 2011 годзе начальнікам каманды быў прызначаны Валерый Казлоўскі, які таксама выступаў у якасці штурмана. Але пасля няўдалага[7] выступу на Дакары-2016 кіраўніцтва заводу прыняло рашэнне пра змену кіраўніцтва каманды. З 2016 году камандай кіруе Сяргей Вязовіч, паралельна з'яўляючыся пілотам асноўнага экіпажа[8].

Гоначныя аўтамабілі[правіць | правіць зыходнік]

За 5 гадоў каманда змагла пабудаваць 5 спартыўных грузавікоў трох пакаленняў. Увесь час вядзецца праца над удасканаленнем канструкцыі[9][10], зніжэннем вагі, паляпшэннем умоў працы экіпажа. У першых двух пакаленнях гоначных машын былі ўсталяваны рухавікі Яраслаўскага і Тутаеўскага маторных заводаў. З 2015 года ў трэцім пакаленні балідаў выкарыстоўваюцца рухавікі Gyrtech чэшскай кампаніі Buggyra.

У снежні 2018 года была прэзентавана капотная машына новага пакалення — МАЗ-6440RR[11].

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Ралі «Дакар»[правіць | правіць зыходнік]

Пілот Машына Вынікі выступаў на Ралі «Дакар»
2012 2013 2014 2015 2016 2017 2018 2019 2020
Васілеўскі А. МАЗ-5309RR 31 21 31 10 11 6 13 8 12[12]
Вязовіч С. МАЗ-5309RR 27 11 34 Сыход 13 2 6
МАЗ-6440RR 3[13]
Вішнеўскі А. МАЗ-5309RR 21 14 11 8[14]

Зноскі

  1. Белорусская команда заняла 12-е место. dakar.4x4.by. Праверана 5 чэрвеня 2016.
  2. Спортивный МАЗ для детского лагеря “Зубренок”. ADT.BY Автомобильный журнал Автодайджест. Праверана 21 чэрвеня 2016.
  3. Дубль два. motor.ru. Праверана 21 чэрвеня 2016.
  4. Гонщики "МАЗ-СПОРТавто" с успехом прошли ралли-рейд "Шелковый путь". Российская газета. Праверана 21 чэрвеня 2016.
  5. Юрий Гоголев МАЗ создал новые болиды для серии Дакар (руск.) . autocentre.ua (6 ліпеня 2011). Праверана 21 чэрвеня 2016.
  6. Владимир Чехута Спортивные МАЗы собрались в путь. abw.by (14 ліпеня 2011). Праверана 21 чэрвеня 2016.
  7. Роман Шантар Руководитель "МАЗ-СПОРТавто": из неудач важно делать правильные выводы. sputnik.by (27 сакавіка 2016). Праверана 21 чэрвеня 2016.
  8. Сергей Вязович возглавил команду «МАЗ-СПОРТавто» | Во славу Родины — Свежий выпуск. vsr.mil.by. Праверана 21 чэрвеня 2016.
  9. МАЗ - 5309RR '15 (Спортивные модели) - история, фотографии, журналы. trucksplanet.com. Праверана 21 чэрвеня 2016.
  10. Новый раллийный МАЗ для «Дакара» оснащён двигателем на основе Caterpillar мощностью 930 л. с. Сам грузовик стал на 300 кг легче - Авто onliner.by. Onliner.by. Праверана 21 чэрвеня 2016.
  11. МАЗ-6440RR — первый спортивный "капотник" из Минска. Не только мощный и маневренный, но и эффектно выглядит! // abw.by (руск.) 
  12. Profil of ALEKSANDR VASILEVSKI - MAZ-SPORTAUTO - Dakar // dakar.com (англ.) 
  13. Profil of SIARHEI VIAZOVICH - MAZ-SPORTAUTO - Dakar // dakar.com (англ.) 
  14. Profil of ALIAKSEI VISHNEUSKI - MAZ-SPORTAUTO - Dakar // dakar.com (англ.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Відэа