МАЗ-206

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
МАЗ-206
Вытворца Мінскі аўтамабільны завод
Месца вытворчасці Мінск, Сцяг Беларусі
Гады выпуску 2006—ц.ч.
Тып Гарадскі
Клас Сярэдні
Фотагалерэя на Wikimedia Commons МАЗ-206 на Вікісховішчы

МАЗ-206 — гарадскі аўтобус сярэдняга класа. Выпускаецца Мінскім аўтамабільным заводам з 2006 года.

З 2007 года таксама выпускаецца прыгарадны варыянт — МАЗ-226.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Рухавікі[правіць | правіць зыходнік]

Рухавік Daimler OM 904 LA.III/5[1] Daimler OM 904 LA.IV/3[1] Daimler OM 904 LA.V/3[1] Daimler OM 924 LA.V[1] Weichai Power WP5NG 200E51[2]
Тып Чатырохцыліндравы радны дызельны рухавік з турбанаддзіманнем Чатырохцыліндравы радны газавы рухавік з турбанаддзіманнем
Экалагічны стандарт Еўра-3 Еўра-4 Еўра-5 Еўра-5 Еўра-5
Аб'ём, л 4,25 4,8 4,98
Магутнасць 130 кВт (177 к.с.)
пры 2200 аб/хв
160 кВт (218 к.с.)
пры 2200 аб/хв
147 кВт (200 к.с.)
пры 2100 аб/хв
Макс. круцільны момант 675 Н·м
пры 1200-1600 аб/хв
810 Н·м
пры 1200-1600 аб/хв
665 Н·м
пры 1300-1500 аб/хв

Каробкі перадач[правіць | правіць зыходнік]

У залежнасці ад камплектацыі на аўтобусы могуць усталёўвацца механічныя шасціступеньчатыя каробкі перадач ZF 6S 710 BO або ZF 6S 1010 BO, альбо гідрамеханічныя каробкі ZF або Allison з убудаваным тормазам-запавольвальнікам.

Хадавая частка[правіць | правіць зыходнік]

Пярэдняя падвеска — залежная, пнеўматычная на двух пнеўмабалонах з двума амартызатарамі і адным кранам узроўню падлогі. Пярэдняя вось — Dana  (англ.) NDS56LF (K 26844). Задняя падвеска — залежная, пнеўматычная на чатырох пнеўмабалонах з чатырма амартызатарамі, двума кранамі узроўню падлогі. Вядучы мост — Dana 10.24, з цэнтральным размяшчэннем рэдуктара. Перадатачны лік — 5,83 або 4,33 у залежнасці ад мадыфікацыі[3][4].

Пярэдняя каляіна — 2110 мм, задняя — 1802 мм.

Колы — дыскавыя, 6,75х19,5. Шыны — бяскамерныя, 245/70 R19,5.

Рулявое кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

Рулявое кіраванне — інтэгральнага тыпу, з гідраўзмацняльнікам. Тып рулявой перадачы — шруба—шарыкавая гайка—зубчастая рэйка—трохзубы сектар. Рулявая калонка рэгулюецца па вышыні і нахілу[5].

Тармазная сістэма[правіць | правіць зыходнік]

Тармазная сістэма — пнеўматычная, двухконтурная, абсталявана антыблакіровачнай сістэмай (ABS). Задні контур рабочых тармазоў абсталяваны процібуксовачнай сістэмай (ASR). Тармазныя механізмы — дыскавыя, вытворчасці WABCO  (англ.)[6].

Мадыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • МАЗ-206.000
    • Рухавік: ММЗ Д-245.30;
    • Экалагічны стандарт: Еўра-2;
    • Каробка перадач: СААЗ-4334М2, механічная, 5-ст.
  • МАЗ-206.015
    • Рухавік: Daimler OM 924 LA;
    • Экалагічны стандарт: Еўра-5;
    • Каробка перадач: ZF 6AP1000B, аўтаматычная, 6-ст.
  • МАЗ-206.060
    • Рухавік: Daimler OM 904 LA;
    • Экалагічны стандарт: Еўра-3;
    • Каробка перадач: ZF 6S 710 BO, механічная, 6-ст.
  • МАЗ-206.063
    • Рухавік: Daimler OM 924 LA;
    • Экалагічны стандарт: Еўра-5;
    • Каробка перадач: ZF 6S 1010 BO, механічная, 6-ст.
  • МАЗ-206.067
    • Рухавік: Daimler OM 904 LA;
    • Экалагічны стандарт: Еўра-3;
    • Каробка перадач: ZF 6HP 504 C, аўтаматычная, 6-ст.
  • МАЗ-206.068
    • Рухавік: Daimler OM 904 LA;
    • Экалагічны стандарт: Еўра-4;
    • Каробка перадач: ZF 6HP 504 C, аўтаматычная, 6-ст.
  • МАЗ-206.069
    • Рухавік: Daimler OM 904 LA;
    • Экалагічны стандарт: Еўра-5;
    • Каробка перадач: ZF 6HP 504 C, аўтаматычная, 6-ст.
  • МАЗ-206.070
    • Рухавік: Deutz BF4M1013FC;
    • Экалагічны стандарт: Еўра-3;
    • Каробка перадач: ZF 6S 700 BO, механічная, 6-ст.
  • МАЗ-206.085
    • Рухавік: Daimler OM 904 LA;
    • Экалагічны стандарт: Еўра-5;
    • Каробка перадач: Allison T270w/Ret, аўтаматычная, 6-ст.
  • МАЗ-206.086
    • Рухавік: Daimler OM 924 LA;
    • Экалагічны стандарт: Еўра-5;
    • Каробка перадач: Allison T270w/Ret, аўтаматычная, 6-ст.
  • МАЗ-206.945 — мадыфікацыя на звадкаваным прыродным газе (метане). Абсталяваны рухавіком Weichai Power WP5NG 200E51 (Еўра-5) і аўтаматычнай каробкай перадач Allison T270w/Ret. У сувязі з устаноўкай бака ў задняй частцы кузава змянілася кампаноўка салона — адмовіліся ад задняга шэрагу сядзенняў. Месцаў для сядзення стала 22, агульная пасажыраўмяшчальнасць — 67 чалавек[7].
  • МАЗ-206.946 — мадыфікацыя на звадкаваным прыродным газе (метане).
    • Рухавік: Weichai Power WP5NG 200E51;
    • Экалагічны стандарт: Еўра-5;
    • Каробка перадач: Allison T270w/Ret, аўтаматычная, 6-ст.;
    • Месцаў для сядзення: 27.

МАЗ-2064**[правіць | правіць зыходнік]

Рэстайлінгавы МАЗ-206

У 2021 годзе МАЗ-206 быў абноўлены. Аўтобус атрымаў пярэднюю маску з новым дызайнам, распрацаваным у адпаведнасці з адзіным стылем рухомага саставу маскоўскага транспарту[8]. Змянілі пярэднія вуглавыя панэлі са святлатэхнікай, пярэднюю крышку і бампер. Акрамя новай пярэдняй маскі рэстайлінгавы МАЗ-206 атрымаў таксама новыя дзверы з шыбамі на ўсю вышыню створкі. Поручань на ўваходзе стаў дугападобнай формы. З'явіліся кнопкі адраснага адкрыцця дзвярэй. Таксама былі ўсталяваны вонкавыя люстэркі задняга віду Mekra, якія маюць электрападаграванне і электрарэгуліроўку. Абнавілі прыборную панэль і руль.

  • МАЗ-206486 — з рухавіком Daimler OM 924 LA і гідрамеханічнай каробкай перадач з аўтаматычным кіраваннем Allison T270w / Ret;
  • МАЗ-206415 — з аўтаматычнай каробкай перадач ZF 6AP 1000B;
  • МАЗ-206463 — з механічнай каробкай ZF 6S 1010 BO.

МАЗ-226[правіць | правіць зыходнік]

МАЗ-226

Прыгарадны аўтобус. Выпускаецца з 2007 года.

Замест назапашвальнай пляцоўкі ўсталяваныя сядзенні. Такім чынам агульная колькасць месцаў паменшала з 72 да 60, але месцаў для сядзення стала болей — 31. Па левым борце маецца багажны адсек аб'ёмам 0,3 м³.

  • МАЗ-226.015
    • Рухавік: Daimler OM 924 LA;
    • Экалагічны стандарт: Еўра-5;
    • Каробка перадач: ZF 6AP1000B, аўтаматычная, 6-ст.
  • МАЗ-226.060
    • Рухавік: Daimler OM 904 LA;
    • Экалагічны стандарт: Еўра-3;
    • Каробка перадач: ZF 6S 710 BO, механічная, 6-ст.
  • МАЗ-226.063
    • Рухавік: Daimler OM 924 LA;
    • Экалагічны стандарт: Еўра-5;
    • Каробка перадач: ZF 6S 1010 BO, механічная, 6-ст.
  • МАЗ-226.067
    • Рухавік: Daimler OM 904 LA;
    • Экалагічны стандарт: Еўра-3;
    • Каробка перадач: ZF 6HP 504 C.
  • МАЗ-226.068
    • Рухавік: Daimler OM 904 LA;
    • Экалагічны стандарт: Еўра-4;
    • Каробка перадач: ZF 6HP 504 C.
  • МАЗ-226.069
    • Рухавік: Daimler OM 904 LA;
    • Экалагічны стандарт: Еўра-5;
    • Каробка перадач: ZF 6HP 504 C.
  • МАЗ-226.085
    • Рухавік: Daimler OM 904 LA;
    • Экалагічны стандарт: Еўра-5;
    • Каробка перадач: Allison T270w/Ret, аўтаматычная, 6-ст.
  • МАЗ-226.086
    • Рухавік: Daimler OM 924 LA;
    • Экалагічны стандарт: Еўра-5;
    • Каробка перадач: Allison T270w/Ret, аўтаматычная, 6-ст.

МАЗ-208[правіць | правіць зыходнік]

МАЗ-208 у Ханоі, В’етнам

Мадэль, распрацаваная спецыяльна для рынку В’етнама. Адпавядае мясцоваму тэхнічнаму рэгламенту, згодна з якім шырыня аўтобуса не павінна перавышаць 2500 мм. У параўнанні з МАЗ-206 мае на 50 мм вузейшы каркас кузава. Абсталяваны рухавіком Mercedes-Benz стандарта Еўра-3.

Першыя аўтобусы былі выраблены ў 2017 годзе па тэхналогіі CKD на заводзе карпарацыі SAMCO у Хашыміне[9].

Мадыфікацыі іншых вытворцаў на базе МАЗ-206[правіць | правіць зыходнік]

МАЗ-206Т[правіць | правіць зыходнік]

Тралейбус, які быў перароблены з аўтобуса МАЗ-206.060 кампаніяй «ТрансЭлектра» (Расія). Абсталяваны цягавым рухавіком ТАД-280 завода «Дынама», сістэмай кіравання «ЭПРО» (Санкт-Пецярбург, Расія), кампрэсарам «Рэмеза». Замест панэлі прыбораў усталяваны камп‘ютар ETC.2 з рэзістыўным сэнсарным экранам. Салон не мае змен у параўнанні з аўтобусам[10].

Эксплуатуецца ў горадзе Віднае (Маскоўская вобласць, Расія)[11].

Lotos 206[правіць | правіць зыходнік]

Lotos 206

З 2017 года газавую версію аўтобуса МАЗ-206 пад уласнай маркай Lotos 206 вырабляе кампанія «РариТЭК» (Набярэжныя Чаўны, Расія). З Беларусі ў Татарстан паступае несамаходны машынакамплект — з сабраным салонам, але без сілавога агрэгата. На прадпрыемстве аўтобус абсталёўваюць метанавым рухавіком Yuchai YC4G190N-50 і газавымі балонамі агульнай ёмістасцю 615 літраў[12].

Зноскі

  1. а б в г Руководство по эксплуатации 206060-0000020 РЭ 2017, с. 8.
  2. Руководство по ремонту двигателя серии WP5NG для природного газа. — Weichai Westport New Energy Engine Co., Ltd.. — С. 15. Архівавана 26 студзеня 2021. (руск.)
  3. Руководство по эксплуатации 206060-0000020 РЭ 2017, с. 61-69.
  4. Специализированные ведущие мосты для низкопольных городских автобусов (ч. 2) // Основные средства : часопіс. — 2010. — № 06. (руск.)
  5. Руководство по эксплуатации 206060-0000020 РЭ 2017, с. 74-76.
  6. Руководство по эксплуатации 206060-0000020 РЭ 2017, с. 81-82.
  7. Как МАЗ обошел КАМАЗ в России, первым предложив уникальные автобусы (руск.). abw.by (29 студзеня 2020). Праверана 13 лістапада 2020.
  8. МАЗ-206 прошел рестайлинг – оцените дизайн. Такое "лицо" могут получить все автобусы МАЗ второго поколения (руск.). abw.by (14 мая 2021). Праверана 14 мая 2021.
  9. Первые автобусы новой модели МАЗ 208 вышли на работу во Вьетнаме (руск.). abw.by (22 снежня 2017). Праверана 13 лістапада 2020.
  10. Троллейбусы принимают вызов // ГрузовикПресс : часопіс. — 2016. — № 12. (руск.)
  11. Видное, тралейбус № 28. transphoto.org. Праверана 13 лістапада 2020.
  12. Российский рынок автобусов: Итоги’2017 // Коммерческий транспорт : часопіс. — 2018. — № 2 (142). — С. 44. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]