У СМІ МАЗ-3650 і МАЗ-281 неаднаразова ўзгадваюць як «першы беларускі мікрааўтобус», хоць у 2010 году аўтазавод прэзентаваў мадэлі МАЗ-181 і МАЗ-182[1][2][3][4][5].
Першая інфармацыя пра беларуска-кітайскі праект зборкі аднатыпных пасажырскіх мікрааўтобусаў і грузавых фургонаў на незадзейнічаных моцнасцях структурных падроздзелаў холдынга «БелаўтаМАЗ» з'явілася ў 2016—2017 гадах. У лістападзе 2017 года было абвешчана месца зборкі з машынакамплектаў — завод «Брэстмаш» (МАЗ-181 і МАЗ-182 збіралі на заводзе «Магілёўтрансмаш»), а таксама мадэль фургона — JAC Sunray. У 2018 годзе з'явіліся першыя чарцяжы фургонаў[6]. Мінскі аўтамабільны завод павінен быў рэалізоўваць новую прадукцыю пад сваім брэндам праз сваю тавараправодную сетку[7].
МАЗ-365022 быў прадстаўлены афіцыйна на выстаўцы «БАМАП-2019» 30 мая 2019 года ў Мінску[8]. У перспектыве разглядаецца магчымасць лакалізацыі вытворчасці вузлоў і кампанентаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Вырабляцца мікрааўтобус будзе як у стандартным (даўжыня — 6000 мм, колавая база — 3570 мм), гэтак і ў скарочаным варыянце (4900 мм і 2960 мм адпаведна), а таксама ў варыянце з нізкім дахам (2340 мм замест 2800 мм). Па стане на 30 мая 2019 года заводу-вытворца пачаў зборку мадыфікацыі МАЗ-365022 з колавай формулай 4x2[6][9].